Аляксандр Мікалаевіч Буркін (нар. , Масква, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне таваразнаўства прамысловых тавараў і сыравіны лёгкай прамысловасці, тэхналогіі абутковых і гарбарна-галантарэйных вырабаў. Доктар тэхнічных навук (2010), прафесар (2011).
Біяграфія Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць «Тэхналогія вырабаў са скуры», 1970), Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (аспірантура, 1978).
Працаваў у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1970, канструктарска-тэхналагічны факультэт, кафедра «Стандартызацыя», з 2003 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: структура і ўласцівасці палімераў, метады і сродкі кантролю якасці матэрыялаў; аптымізацыя тэхналагічных працэсаў вытворчасці вырабаў лёгкай прамысловасці.
Узнагароды Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005); ганаровыя граматы канцэрна «Беллегпрам» (2005), адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска (2007), Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1984, 1985, 2007).
Бібліяграфія Исследование механических свойств искусственных материалов для верха обуви при различных видах растяжения : отчет о НИР : ХД-74-66 / ВТИЛП ; рук. В. Е. Горбачик; исполн.: А. Н. Буркин [и др.]. — Витебск, 1974. — 142 с. Пути применения коллагенсодержащих отходов кроличьего сырья : отчет о НИР : ХД-73-61 / ВТИЛП ; рук. В. К. Смелков; исполн.: А. Н. Буркин [и др.]. — Витебск, 1974. — 102 с.
Спасылкі Буркин Александр Николаевич
Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта дызайну і тэхналогіі