Мэрсрагс () — населены пункт у заходняй частцы Латвіі, адміністрацыйны цэнтр Мэрсрагскага края (да 2021 года). Размешчаны прыкладна за 40 км на поўнач ад Тукумса, на аўтадарозе P131 Тукумс — Колка, на заходнім узбярэжжы Рыжскага заліва. Порт Мэрсрагс спецыялізуецца на экспарце драўніны.

Недалёка ад Мэрсрагса знаходзіцца адно з самых вялікіх латвійскіх азёр — Энгурэс.

Катэгорыя:Населеныя пункты Латвіі