Арыяна Дэбос (; нар. , Ролі, Паўночная Караліна, ЗША) — амерыканская актрыса, спявачка і танцорка.

Біяграфія Арыяна Дэбос нарадзілася ў сям’і настаўніка старэйшых класаў. Атрымала адукацыю танцоркі і з 2009 года выступала ў танцавальным тэлешоў. У 2012 годзе дэбютавала на Брадвеі. У 2015 годзе сыграла ў кінапастаноўцы мюзікла Лін-Мануэля Міранды «Гамільтан». У 2018 годзе была намінаваная на прэмію «Тоні» ў катэгорыі «Найлепшая актрыса другога плана ў мюзікле» за ролю Донны Самер у аднайменным мюзікле. У 2020 годзе знялася ў фільме «Выпускны».

Атрымала вядомасць дзякуючы ролі Аніты ў фільме Стывена Спілберга «Вестсайдская гісторыя» (2021). За гэтую ролю яна была ўзнагароджана прэміямі «Оскар», «Залаты глобус», Гільдыі кінаакцёраў ЗША і BAFTA ў намінацыі «Найлепшая жаночая роля другога плана».

Зноскі