Алькоў ці алькова — памяшканне ці яго частка (звычайна ў выглядзе нішы), прызначанае для спальнага месца.
У большасці выпадкаў алькоў не асвятляўся і быў працягам спальнага памяшкання, ад якога аддзяляўся аркай, калонамі або фіранкай. У альковах змяшчалі ложак, канапу.
Літаратура Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.
Спасылкі Альков // Плужников В. И. Термины российского архитектурного наследия от А до Я, а также Термины геральдики, Древнерусские религиозные монограммы, Расшифровки дат: Словарь-глоссарий — М.: «Искусство», 1995.
Катэгорыя:Памяшканні