«Саю́з ру́скага наро́да», «СРН» () — грамадска-палітычная арганізацыя чарнасоценнага кірунку, якая дзейнічала ў Расійскай імперыі ў 1905—1917 гадах. Статут быў зацверджаны 7(20) жніўня 1906 года.

Саюз рускага народа аб’ядноўваў буйных домаўласнікаў, памешчыкаў, чыноўнікаў, купцоў, прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства, частку рабочых і сялян і выступаў за адзінства і непадзельнасць краіны, у абарону самадзяржаўя з пазіцый вялікадзяржаўнага шавінізму і антысемітызму, узмацненне пазіцый праваслаўя. Друкаваныя органы: газета «Руское знамя» (1905—1910), часопіс «Вестник Саюза русского народа» (1910—1915). Шэраг аддзелаў СРН выпускалі ўласныя перыядычныя выданні.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі арганізацыі СРН дзейнічалі ва ўсіх губернях і паветах, гарадах, мястэчках. Яны вялі барацьбу супраць палякаў, яўрэяў, беларускага нацыянальнага руху і яго газеты «Наша Ніва». Галоўным органам была газета «Минское слово».

Саюз рускага народа быў забаронены пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года, а многія з яго членаў былі арыштаваны.

Літаратура

Катэгорыя:Арганізацыі Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыя рускага нацыяналізму Катэгорыя:Антысемітызм у Расійскай імперыі Катэгорыя:Ультраправыя