Саўга — рака ў паўднёва-заходняй частцы Эстоніі. Даўжыня — 78,4 км. Плошча вадазборнага басейна — 576,5 км².

Рака пачынаецца недалёка ад пасёлка Ярвакандзі ў павеце Рапламаа, у балотах Нылвасоа, і ўпадае ў раку Пярну, з’яўляючыся адным з яе буйных прытокаў. Вусце Саўгі знаходзіцца каля вусця Пярну ў межах аднайменнага горада. Мае прытокі — рэкі Раэгу, Элбу, Калда, Арэ і Таомінга.

Берагі Саўгі тарфяністыя, у верхнім цячэнні ў многіх месцах моцна забалочаныя.

Катэгорыя:Рэкі Эстоніі Катэгорыя:Басейн Пярну