Святы Грубія́н або Святы Грабія́н (сярэдневяковая лаціна: Sanctus Grobianus, у нямецкай форме — Grobian) — персанаж нямецкага фальклору, выдуманы заступнік вульгарных і грубых людзей. Яго імя паходзіць ад сярэдневерхненямецкага або , што азначае грубы або вульгарны. Старажытнаверхнегерманскае роднаснае — , . Такім чынам «грубіян» і родасныя яму словы перайшлі ў беларускую і іншыя мовы (у прыватнасці, славянскія) як завуаляванае слова для любога грубага, неахайнага або блазнаватага чалавека.
Гісторыя
Сатырык Себасцьян Брант (1457—1521) у сваёй знакамітай паэме «Карабель дурняў» (ням.: Das Narrenschiff, 1494) разглядаў Святога Грубіяна як заступніка грубых манер. «Карабель Дурняў» апісвае пакланенне гэтаму новаму святому.
Яго можна знайсці, ператворанага ў свінню, у «Братэрстве нягоднікаў» (Die Schelmenzunft) Томаса Мурнера (Die Schelmenzunft) у 1512 годзе. Невялікая брашура, выдадзеная ў 1538 годзе, таксама мела назву: Grobianus Tischzucht (або малы Грубіян) — яна адрасавалася Братам Поршэры.
Але менавіта Фрыдрых Дэдэкінд (1524—1598), вучань Філіпа Меланхтана, які неўзабаве стаў лютэранскім пастарам, унёс вырашальны ўклад у развіццё таго, што пазней было названа «грубіянствам»Французскі тэрмін «grobianisme» таксама можна перакладаць як «грубіяніз» або «грабіянізм». Выбар упаў на больш уласцівую беларускай літаратурнай мове форму.. У 1549 годзе ён апублікаваў паэму ў дзвюх кнігах пад назвай «Grobianus» (трэцяя кніга была дададзена ў 1552 годзе). Гэта паэма на лаціне складаецца з элегічных куплетаў. Ён іранічна падае правілы хамства: «Паколькі людзі ніколі не былі так дрэнна выхаваны, як з тых часоў, як іх вучылі добрым манерам у трактатах цывілізаванасці, — з некаторай жорсткасцю пісаў Дэдэкінд, — давайце прывіваць ім кепскія манеры, і хто ведае, ці не зменіцца іх мараль, не палепшыцца?»Вытрымка з французскага перакладу (Grobianus. Petit cours de muflerie appliquée pour goujats débutants ou confirmés, Парыж, Les Belles Lettres, «Le Miroir des humanistes», 2006)
«Grobianus» была перакладзена на народную нямецкую мову яшчэ ў 1551 годзе Каспарам Шайтам. Гэта быў вольны пераклад, у прадмове якога фігуруюць «Майстар Грубіянус» і яго жонка Грубіяна. Менавіта дзякуючы гэтаму перакладу персанаж дакладна ўваходзіць у нямецкі фальклор. У літаратуры ён сустракаецца, у прыватнасці, у «Geschichtklitterung» Ёгана Фішарта, які ёсць вольным перакладам Гарганцюа Рабле. Грубіянства і пантагруэлізм сустракаюцца тут упершыню.
У 1558 годзе ў Кёльне ён апублікаваў «Grobianus et Grobiana: sive, de morum simplicitate, libri tres». Тут Грубіян — дарадца, які вучыць людзей, як пазбягаць дрэнных манер, абжорства і п’янства.
Пераклады на іншыя мовы Паэма Дэдэкінда некалькі разоў перакладаецца: зноў на нямецкай (1567 і 1640), на венгерскай (1592), на англійскай (1609 і 1739), на польскай (1637), на чэшскай (1647)Бібліяграфія перакладаў: .
У 1605 годзе праца Дэдэкінда з’явілася ў Англіі як The Schoole of Slovenrie: Or, Cato turned wrong side outward. Школа (The Schoole) уяўлялася як месца, дзе загадвалі зашмальцаванымі пальцамі хапаць самыя смачныя порцыі любой стравы і выхопліваць ежу, якая належыць таварышам па абедзе. Стрымліванне жадання мачыцца, выпускаць газы і ванітаваць лічыцца шкодным для здароўя, таму трэба свабодна займацца ўсімі трыма відамі дзейнасці.
Уплыў і інтэрпрэтацыі Праца натхніла Томаса Дэкера на напісанне «The Guls Horne-Booke» (1609).
Нямецкі пісьменнік Мельхіёр Мейр ёсць аўтарам твора «Gespräche mit einem Grobian» (Размовы з Грубіянам, 1866).
Алегорыя Себасцьяна Бранта была перакладзена на англійскую мову Аляксандрам Барклаем і Генры Уотсанам як «Карабель дурняў» у 1509 годзе.
У той жа час, гэты нерафінаваны гумар не ўсім даспадобы. Карл Маркс апісвае грубіянства як сумнеўнае адгалінаванне нямецкай дробнай буржуазіі. Фактычна, пасля Норберта Эліяса — каментатары ў асноўным цікавіліся яго гістарычным і сацыялагічным значэннем, звязваючы яго са з’яўленнем сярэдняга класа ў Германіі эпохі Адраджэння.
Літаратура
Спасылкі Gull’s Hornbook Glossary: Grobianism
Катэгорыя:Сярэдневяковыя легенды Катэгорыя:Літаратурныя героі