Красоўская — жаночая форма прозвішча Красоўскі.

Прозвішча Анастасія Алегаўна Красоўская (нар. 1999) — беларуская актрыса. Людміла Іванаўна Красоўская (нар. 1949) — беларуская спецыялістка ў галіне тэарэтычных асноў цеплатэхнікі. Раіса Ермалаеўна Красоўская (1935—2015) — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (1964). Тамара Пятроўна Красоўская (нар. 1965) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.