Асяроддзе працоўнага стала Trinity або Асяроддзе Trinity (англ.: Trinity Desktop Environment, TDE) — гэта поўнае праграмнае асяроддзе працоўнага стала, распрацаванае для Linux і Unix-падобных аперацыйных сістэм, прызначанае для карыстальнікаў камп’ютараў, якія аддаюць перавагу традыцыйнай мадэлі працоўнага стала. Дадзенае асяроддзе з’яўляецца бясплатным/свабодным праграмным забеспячэннем. Нарадзіўшыся як адгалінаванне KDE 3.5 яшчэ ў 2010 годзе, ён быў першапачаткова створаны Тымаці Пірсанам (Timothy Pearson), які каардынаваў рэміксы Kubuntu з удзелам KDE 3.5 пасля таго, як Kubuntu перайшла на KDE Plasma 4.

Цяпер TDE з’яўляецца цалкам незалежным праектам са сваімі адметнасцямі і камандай распрацоўшчыкаў. Асяроддзе даступна для розных дыстрыбутываў Linux, BSD і DilOS. Зараз яе ўзначальвае Славек Банко (Slávek Banko).

Выпускі TDE накіраваны на забеспячэнне стабільнага працоўнага стала з высокімі магчымасцямі наладжвання, пастаяннымі выпраўленнямі памылак, дадатковымі функцыямі і сумяшчальнасцю з апошнім абсталяваннем. Trinity пакуецца для Debian, Ubuntu, Devuan, Raspbian, Fedora, RedHat, Mageia, OpenSUSE, Slackware і розных іншых дыстрыбутываў і архітэктур. Яно таксама выкарыстоўваецца ў якасці прадвызначанага асяроддзя працоўнага стала прынамсі ў двух дыстрыбутывах Linux: Q4OS і Exe GNU/Linux. Пачынаючы з версіі 3.5.12 (другога афіцыйнага выпуску), ён выкарыстоўвае ўласны форк Qt3, вядомы як TQt3, каб зрабіць TQt даступным для ўсталявання разам з наступнымі версіямі Qt.

Выпускі Раннія выпускі Trinity выкарыстоўвалі схему кіравання версіямі, заснаваную на схеме K Desktop Environment 3.5, ад якой яна была адгалінаваная. У выпуску R14.0 прынята новая схема кіравання версіямі, каб прадухіліць параўнанне з KDE толькі на аснове нумара версіі, а таксама была рэалізавана новая візуальная тэма. Гэта новая візуальная тэма была заснавана на фоне «KDE Lineart», уключаным у пакет шпалер для KDE 3.4 і які з’яўляўся фонам працоўнага стала, і была названа «Trinity Lineart». Пад новым імем перайшлі з KDE таксама экран-застаўка, «экраны інфармацыі аб праграмах» (для некаторых праграм, такіх як Konqueror і Trinity Control Center), а таксама банеры (для некаторых іншых праграм, такіх як KPersonalizer і Kate)."KDE - Clipart". www.kde.org. Тэмы вокнаў, віджэтаў і значкоў засталіся некранутымі, за выключэннем замены ўсіх лагатыпаў KDE на лагатыпы Trinity.

Таксама, Trinity захавала візуальную тэму KDE 3.5, але замяніла брэндынг «KDE 3.5» на брэндынг «TDE» з новым шрыфтам, адмовіўшыся ад шрыфту «Kabel Book», які выкарыстоўваўся KDE. У той жа час, у K-Menu бакавы значок быў з брэндынгам «Trinity» замест «TDE». Версіі Kubuntu, з іншага боку, выкарыстоўвалі ўключаны фон «Crystal Fire» у якасці прадвызначанага фону працоўнага стала, разам з «бакавым значком» K-Menu, большымі пунктамі меню і макетам меню з Kubuntu 8.04.

Гісторыя Дата Падзея 3.5 29 красавіка 2010 г 3.5.11 Тэхнічны выпуск. 3 кастрычніка 2010 г 3.5.12 Тэхнічны выпуск. 1 лістапада 2011 г 3.5.13 Тэхнічны выпуск. 12 кастрычніка 2012 г 3.5.13.1 Тэхнічны выпуск. 21 ліпеня 2013 3.5.13.2 Выпуск SRU 14.0 16 снежня 2014 Выпуск 14.0.0 30 жніўня 2015 Выпуск 14.0.1 28 лістапада 2015 Выпуск 14.0.2 28 лютага 2016 Выпуск 14.0.3 7 лістапада 2016 Выпуск 14.0.4 18 жніўня 2018 г. Выпуск 14.0.5 30 сакавіка 2019 г. Выпуск 14.0.6 30 снежня 2019 г. Выпуск 14.0.7 29 красавіка 2020 г. Выпуск 14.0.8 1 лістапада 2020 г. Выпуск 14.0.9 30 красавіка 2021 г. Выпуск 14.0.10 31 кастрычніка 2021 г. Выпуск 14.0.11 1 мая 2022 г. Выпуск 14.0.12

Зноскі

Спасылкі

Афіцыйны Git-рэпазіторый

Катэгорыя:KDE