Се́нненскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сянно. Мяжуе з Бешанковіцкім, Віцебскім, Лёзненскім, Аршанскім, Талачынскім і Чашніцкім раёнамі.

Плошча раёна 2 тыс. км². Насельніцтва 31,6 тыс. чал. (2003).

Прырода Паверхня паўднёвай часткі ўзгорыста-платопадобная, у межах Аршанскага ўзвышша, паўночная і паўночна-заходняя часткі раўнінныя, з асобнымі ўчасткамі астраўных павышэнняў у межах Чашніцкай раўніны; на крайнім усходзе Лучоская нізіна. Найвышэйшы пункт 263 м (каля вёскі Папіна), найбольш нізкая адзнака 154 м (урэз вады возера Серакаротня каля вёскі Рыбнае).

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць марэнныя і водна-ледавіковыя адклады паазерскага, сожскага і бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю ад 30—40 да 240 м (у ледавіковых лагчынах), ніжэй — дэвонскія пясчанікі, гліны, мергелі і даламіты — да 350 м, верхнепратэразойскія гліны, алеўраліты і пясчанікі — да 900—1000 м. Пароды крышталічнага фундамента на глыбіні 750—900 м на захадзе і 1200—1400 м ніжэй узроўню мора на ўсходзе. Вядомы 184 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 36,7 млн тон (найбуйнейшыя Мох-Ніжняя Крывіна, Капланскі Мох, Крыпец, Кічынскае, Забоціна—Бярозка); 5 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 6,4 млн куб. м. (найбольшыя Оўсішчанскае, Латыгальскае, Дубнякоўскае, Яноўскае); 5 радовішчаў глін і суглінкаў з запасамі 5,2 млн куб. м (найбольшыя Ракіта, Тупічанскае, Мелькавіцкае, Папоўскае); 3 радовішчы пяскоў з запасамі 24,2 млн куб. м (Маргойскае, Папоўскае 1-е, Мішчукоўскае).

Сенненшчына — азёрны край. У раёне 71 возера і 8 буйных сажалак (штучных вадаёмаў). Сярод буйнейшых: Сянно, Вялікае Святое, Багданаўскае Бярозаўскае, Ліпна, Сосна, Кічына, Серакаротня, Ходцы (Любач). Буйных рэк няма.

Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы. Агульная плошча балот 15,4 тыс. га. Найбольшыя балотныя масівы: Мох-Ніжняя Крывіна, Хабоціна-Бярозка, Капланскі Мох, Замашанскі Мох, Рудзецкае. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі каля 48 % тэрыторыі раёна.

Сістэма ахоўваемых прыродных тэрыторый Сенненшчыны ўключае гідралагічныя заказнікі. «Гурынскае» «Замашанскі Мох» «Капланскі Мох»

Гісторыя Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — горад Сянно. 20 жніўня 1924 года падзелены на 14 сельсаветаў: Алексініцкі, Беліцкі, Гарывецкі, Застадольскі, Машчонскі, Навасельскі, Нямойтаўскі, Падворыцкі, Паўлавіцкі, Пустынкаўскі, Раснянскі (Расненскі), Сенненскі, Сукрэмненскі, Ульянавіцкі. 29 кастрычніка 1924 года Паўлавіцкі сельсавет перайменаваны ў Ходчанскі, Сукрэмненскі сельсавет — у Латыгальскі. 24 верасня 1926 года скасаваны Сенненскі сельсавет, 12 кастрычніка 1929 года — Падворыцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Будскі, Навасельскі і Сідорніцкі (Тур’еўскі) сельсаветы скасаванага Багушэўскага раёна. 20 жніўня 1933 года Машчонскі сельсавет падзелены на Машчонскі і Падворыцкі сельсаветы. 12 лютага 1935 года Будскі, Застадольскі і Навасельскі сельсаветы перададзены адноўленаму Багушэўскаму раёну. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Падворыцкі і Сідорніцкі сельсаветы. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Багушэўск, Астапенскі, Забараўскі, Застадольскі, Какоўчынскі, Ледневіцкі, Машканскі і Навасельскі сельсаветы скасаванага Багушэўскага раёна. 20 мая 1960 года скасаваны Астапенскі, Застадольскі, Латыгальскі, Ледневіцкі і абодва Навасельскія сельсаветы, утвораны Багушэўскі сельсавет. 14 красавіка 1962 года Забараўскі сельсавет перайменаваны ў Обальскі, 2 жніўня 1966 года Пустынкаўскі сельсавет — у Студзёнкаўскі, 7 чэрвеня 1968 года Машчонскі сельсавет — у Белаліпскі, 19 лютага 1971 года Гарывецкі сельсавет — у Запруддзеўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 13 сельсаветаў, 359 населеных пунктаў. 30 сакавіка 1992 года скасаваны Белаліпскі сельсавет. 21 чэрвеня 1993 года Запруддзеўскі сельсавет перайменаваны ў Багданаўскі.

20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Сенненскі раён і горад Сянно, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Сенненскі раён.

8 красавіка 2004 года скасаваны Алексініцкі, Обальскі, Раснянскі, Ульянавіцкі сельсаветыРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 277 ад 2 чэрвеня 2009 года зацверджаны сцяг горада Сянно і Сенненскага раёна.

Насельніцтва 1995 — 37,8 тыс. 1999 — 33,9 тыс. 2001 — 33,4 тыс. (гарадское 37,4 %) 2008 — 27,4 тыс.

Гарадскія паселішчы: горад Сянно, гарадскі пасёлак Багушэўск.

Гаспадарка Буйнейшыя прадпрыемствы: Багушэўскі льнозавод, ААТ Багушэўскі лясгас, ДЛГУ Багушэўскі спіртзавод, РУП Віцебскі лікёра-гарэлачны завод Камбінат кааператыўнай прамысловасці, ПГПП Сенненскі завод сухога абястлушчанага малака, ААТ Сенненскі льнозавод, ААТ

Культура і грамадства Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей Голас Сенненшчыны — раённая газета Сенненскага раёна. Выдаецца 1 мая 1918 ў горадзе Сянно. Сенненская ДЮСШАР

Старшыні райвыканкома Ануфрый Мікітавіч Зыкаў 1924 Іосіф Мікалаевіч Навумчык 1924—1926 Сямён Агеевіч Брыкаў 1926—1927 Фёдар Сідаравіч Шляяхтуноў 1927—1929 Уладзімір Крышкіян 1929 Нічыпар Сяргеевіч Гнеўка 1929—1930 Павел Купрыянавіч Грынкевіч 1930 Себясевіч 1931 Мікіта Сямёнавіч Брэль 1933 Рыгор Р. Бялуга 1933 Рудольф Пятровіч Квіліс 1933—1934 Алесь Мацвеевіч Качук 1934 Ілля Якубаў Вераб’ёў 1936—1937 Міхаіл Якаўлевіч Міклушлоў 1937 Іван Сямёнавіч Грыгор’еў 1937 Фёдар Пракопавіч Шлёмін 1938—1941 Міхаіл Якаўлевіч Міклушоў 1944 Максім Васільевіч Гавядка 1945—1952 Пётр Сідаравіч Фіткевіч 1952 Аркадзь Фролавіч Клімаў 1952—1957 Кірыла Цімафеевіч Новікаў 1958—1960 Іван Фёдаравіч Молахаў 1960—1962 Пётр Купрыянавіч Пацей 1962 Васіль Васільевіч Бармінскі 1962—1970 Яўгенія Захараўна Бураўцава 1970—1977 Яўген Мікалаевіч Маханькоў 1977—1978 Георгій Віктаравіч Стук 1978—1984 Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч 1984—1985 Станіслаў Трафімавіч Вайцяховіч 1985—1996 Валерый Аляксандравіч Дзегалевіч 1996—2000 Віктар Іванавіч Зэльман 2000—

Вядомыя асобы Захар Іванавіч Баркоўскі (1911, в. Ліплянск — 1995) — Герой Сацыялістычнай Працы, Заслужаны аграном БССР Валянцін Емяльянавіч Бяляеў (1914, в. Вядзец) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Фёдаравіч Волкаў (1931, в. Нярэйша) — беларускі кардыёлаг. Анатоль Вялюгін (1923—1994) — беларускі паэт, кінадраматург, перакладчык; Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (нарадзіўся ў вёсцы Машканы) Іван Іларыёнавіч Камінскі (1919—1974) — Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў вёсцы Масоры Соф’я Дзмітрыеўна Лі (1904—1988?) — беларускі мастак, заслужаны работнік культуры БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзілася ў вёсцы Обаль. Пётр Машэраў (1918—1980) — беларускі партыйны і савецкі дзеяч, з 1965 па 1980 — 1-ы сакратар ЦК КПБ (нарадзіўся ў вёсцы Шыркі) Міхаіл Піятуховіч (1891—1937) — беларускі літаратуразнаўца, крытык, педагог (нарадзіўся ў вёсцы Алексінічы) Лявон Рыдлеўскі (1903—1953) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, удзельнік Слуцкага Паўстання Лідзія Емяльянаўна Сіроткіна (1932, вёска Замошша — 2015) — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР Захар Васільевіч Шыбека (1948) — беларускі гісторык (нарадзіўся ў вёсцы Асінаўка)

Крыніцы

Літаратура

Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — 616 с.

Сенненскі раён // Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны Рэспубліка Беларусь : энцыклапедычны даведнік / склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 156—160.

Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Спіс населенных пунктаў Сенненскага раёна па сельсаветах Адметныя мясціны Сенненскага раёна на Radzima.org Рэсурс Віцебскай абласной бібліятэкі «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць» Гісторыя Сенненскага раёна

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе