Алег Аляксандравіч Атро́шчанка (, Рэчыца, Гомельская вобласць — ) — беларускі спецыяліст у галіне лесаўпарадкавання. Доктар сельскагаспадарчых навук (1987), прафесар (1988). Ганаровы доктар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай лесатэхнічнай акадэміі (2005), старшыня Беларускай асацыяцыі лясной сертыфікацыі (2005).
Біяграфія Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1962; аспірантура, спецыяльнасць «Лесаўпарадкаванне і лясная таксацыя», 1967).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1967—2015, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаўпарадкавання, прафесар, у 1991—2006 — загадчык кафедры).
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: лесаўпарадкаванне; лясная таксацыя; інфармацыйныя тэхналогіі і аэракасмічныя метады; геаінфармацыйныя тэхналогіі ў лясной гаспадарцы; матэматычнае мадэляванне лесагаспадарчых вытворчасцей.
Узнагароды Званне «Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь» (1998), медаль «За працоўныя заслугі» (2005), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2000) і інш.
Бібліяграфія Система моделирования и прогноза роста древостоев (на примере БССР) : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук : 06.03.02 / Атрощенко Олег Александрович. — Киев, 1986. Компьютерные технологии в лесном хозяйстве / О. А. Атрощенко. — Минск, 2006. Лесная таксация / О. А. Атрощенко. — Минск, 2009.
Зноскі
Літаратура
Атрошчанка Алег Аляксандравіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 11. Атрощенко Олег Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 23—24.
Спасылкі Атрошчанка Алег Аляксандравіч // Узнагароды Беларусі
Катэгорыя:Постаці лясной гаспадаркі Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Лесаводы Беларусі