Санкт-Пецярбургская духоўная семінарыя () — вышэйшая навучальная ўстанова Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, якая рыхтуе святароў і царкоўных служак.
Гісторыя У 1721 годзе, па загадзе Пятра I, архіепіскапам Наўгародскім Феадосіем (Яноўскім) пры Аляксандра-Неўскім манастыры была заснавана Славянская школа для навучання азбуцы, пісьму, псалтыру, арыфметыцы, граматыцы і тлумачэнню евангельскіх блажэнстваў.
У 1725 годзе Славянская школа была перайменавана ў Славяна-грэка-лацінскую семінарыю. Вучні набіраліся з розных саслоўяў; колькасць іх даходзіла да 100; яны пісалі і прамаўлялі пропаведзі, практыкаваліся ў дыспутах; выпускаліся часам у рускія місіі за граніцай, ва ўніверсітэт пры Акадэміі навук, у калегію замежных спраў, у камісію аб заснаванні народных вучылішчаў у Расіі, у галоўнае народнае вучылішча.
У 1788 годзе семінарыя была перайменавана ў Галоўную семінарыю, куды выклікаліся лепшыя выхаванцы з іншых семінарый для падрыхтоўкі да выкладчыцкага звання. Спіс прадметаў выкладання быў пашыраны. Семінарыя змяшчалася ў корпусе каля царквы Св. дбрв. князя Феадора ў Аляксандра-Неўскім манастыры.
У 1797—1809 годы называлася Аляксандра-Неўскай акадэміяй. Епархіяльным архірэям прадпісвалася дасылаць у акадэмію праз кожныя два гады лепшых вучняў, па два чалавекі. thumb|злева|255px|Будынак СПбС у пачатку XX стагоддзя
У выніку ўсеагульнай рэформы духоўнай адукацыі ў пачатку 1809 года акадэмія была падзелена на тры навучальных установы, якія размяшчаліся па-ранейшаму ў Аляксандра-Неўскай лаўры: Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (вышэйшая школа), Санкт-Пецярбургскую духоўную семінарыю (сярэдняя школа) і Аляксандра-Неўскае духоўнае вучылішча (ніжэйшая школа).
У 1841 годзе семінарыя была пераведзена за сцены манастыра ў новы асобны будынак, пабудаваны па праекце архітэктара А. Ф. Шчадрына, у якім яна размяшчаецца дагэтуль. Семінарскі храм асвяцілі ў імя Св. апостала Іаана Багаслова (першапачаткова быў сумешчаны з актавай залай; у 1888 годзе перанесены на верхні паверх прыбудаванага да будынка семінарыі царкоўнага флігеля).
З перайменаваннем Санкт-Пецярбурга ў Петраград семінарыя стала называцца Петраградскай. У 1918 годзе Петраградскія духоўныя школы былі зачынены.
У 1946 годзе духоўная семінарыя, якая цяпер звалася Ленінградскай, была зноў адкрыта, але з таго часу яна фактычна была адным цэлым з Ленінградскай духоўнай акадэміяй. Гэта значыць семінарыя і акадэмія былі, у сутнасці, дзвюма навучальнымі праграмамі ў рамках адной навучальнай установы. З увядзеннем балонскай сістэмы ў Рускай праваслаўнай царкве ў 2000-я гады назва «Санкт-Пецярбургская духоўная семінарыя» перастала ўжывацца ў афіцыйных дакументах. Ранейшаму курсу духоўнай семінарыі стаў адпавядаць пяцігадовы курс бакалаўрыята ў рамках Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі.
Рэктары
іераманах Гаўрыіл (Крамянецкі) (1743—1748) іерадыякан Нікадзім (Пучанкоў) (1748—1756) іераманах Сільвестр (Страгародскі) (1756—1757) іераманах Іаанікій (Святкоўскі), в. а. іераманах Гаўрыіл (Агінскі), в. а. іераманах Арсеній (Верашчагін), в. а. архімандрыт Ісая (Германоўскі) (1765?1770) архімандрыт Веніямін (Краснапеўкаў-Румоўскі) (1770—1774) архімандрыт Іаанікій (Арлоўскі) (1774?1783) Веніямін (Багранскі) (1782 — ?) Інакенцій (Дубравіцкі) (12 кастрычніка 1788—1795) Антоній (Знаменскі) (1795—1799) Флавіян (Ласкін) (5 лютага 1804 — 2 лютага 1808) Анатоль (Максімавіч) (1809—1812) Мяфодзій (Пішнячэўскі) (13.03.1812—1813) Інакенцій (Смірноў) (верасень 1813—1819) Палікарп (Гайтаннікаў) (1819—1824) Іаан (Дабразракаў) (14 лістапада 1824—1826) Нафанаіл (Паўлоўскі) (1827) Уладзімір (Аляўдзін) (15 кастрычніка 1827 — 25 верасня 1829) Макарый (Зімін) (1836—1838) Афанасій (Сокалаў) (7 сакавіка 1838 — 25 чэрвеня 1841) Феагност (Лебедзеў) (24.07.1841 — 1848) Хрыстафор (Эмаўскі) (21 кастрычніка 1848 — 8 лютага 1849) Іаанікій (Горскі) (2 красавіка 1850 — 16 студзеня 1855) Нектарый (Надзеждзін) (2.04.1857 — 1859) Лявонцій (Лебядзінскі) (17.05.1859 — 5.03.1860) Платон (Траяпольскі) (21.03.1860 — 1864) Паладый (Раеў-Пісараў) (2.12.1864 — 1866) Павел (Лебедзеў) (20.12.1866 — 1868) Хрысанф (Раціўцаў) (8.01.1869 — 1874) Васіль Стахіевіч Княжынскі (1875—1880) Мікалай Іванавіч Разанаў (1880—1889) Мікалай (Налімаў) (21.03. 1889—1890) Антоній (Храпавіцкі) (1890—1891) Піцірым (Акноў) (11.01. 1891—1894) Інакенцій (Фігуроўскі) (1894—1895) Павел (Паспелаў) (ліпень 1895 — лістапад 1895) Мяфодзій (Веліканаў) (лістапад 1897 — ліпень 1899) Сергій (Ціхаміраў) (ліпень 1899—1905) Веніямін (Казанскі) (1905—1909) Васіль Антонавіч Марцінсан (1910—1918) Іаан Якаўлевіч Богаяўленскі (1946—1947) Аляксандр Осіпаў (1947—1948) в. а. Сімяон (Бычкоў) (20 красавіка 1948 — 30 чэрвеня 1952) Міхаіл Спяранскі (1952 — 16 жніўня 1966) Міхаіл (Мудзьюгін) (16 жніўня 1966 — 30 ліпеня 1968) Герман (Цімафееў) (28 лістапада 1968 — 25 чэрвеня 1970) Мелітон (Салаўёў) (25 чэрвеня 1970 — 26 снежня 1974) Кірыл (Гундзяеў) (26 снежня 1974 — 26 снежня 1984) Мануіл (Паўлаў) (29 снежня 1984 — 2 сакавіка 1986) в. а. Мікалай Гундзяеў (2 сакавіка 1986 — 22 чэрвеня 1987) в. а. да 15 сакавіка 1986 Уладзімір Сарокін (22 чэрвеня 1987 — 12 жніўня 1992) в. а. да 21 жніўня 1987 Васіль Стойкаў (12 жніўня 1992 — 17 ліпеня 1996) в. а. да 19 ліпеня 1993 Канстанцін (Гаранаў) (17 ліпеня 1996 — 6 кастрычніка 2008) Амвросій (Ярмакоў) (6 кастрычніка 2008 — 14 ліпеня 2018) Серафім (Амельчанкаў) (14 ліпеня 2018 — 9 ліпеня 2019) Сілуан (Нікіцін) (з 9 ліпеня 2019 года)
Вядомыя выпускнікі Гл. таксама:
Гл. таксама
Літаратура А. Берташ, свящ., А. Галкин. Семинарский храм Санкт-Петербургской духовной академии. СПб.: Изд-во Зимина, 2012. Памятная книжка окончивших курс в С.-Петербургской духовной семинарии. С 1811 г. по 1895 г./ сост. Н. А. Скроботов. — : типо-лит. И. А. Фролова, 1896. — XL, 325, II с. А. Н. Надеждин История Санкт-Петербургской Православной Духовной Семинарии, с обзором общих узаконений и мероприятий по части семинарского устройства. 1809—1884 гг.
Спасылкі
Санкт-Петербургская духовная семинария // «Древо» Санкт-Пецярбургская духоўная акадэмія і семінарыя на сайце patriarchia.ru.
Катэгорыя:1721 год у Расіі Духоўная семінарыя Катэгорыя:Духоўныя семінарыі Рускай праваслаўнай царквы