Ганна Заслаўская (? — 1571/1572) — вялікалітоўская арыстакратка.
Біяграфія З княжацкага роду Заслаўскіх, галіны Гедымінавічаў. Адзінае дзіцё князя Фёдара Заслаўскага, старосты браслаўскага і аршанскага, і Соф’і з Сангушак. У 1537 (паводле іншых звестак, у 1544—1546) выйшла замуж віленскага ваяводу Яна Глябовіча, якому ў пасаг прынесла частку отчыннага Заслаўскага княства з горадам Заслаўем. У шлюбе нарадзіла 4 дзяцей.
У 1549 годзе пасля смерці мужа пераехала ў Заслаўе, дзе займалася адукацыяй і выхаваннем дзяцей. У 1555 годзе апякунства над сынам перайшло да вялікага гетмана літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога. У 1560 годзе яна атрымала сінекуру для свайго сына Яна пры двары Фердынанда I, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.
У 1565 годзе выйшла замуж за рускага ваяводу . Памерла ў 1571 ці 1572 годзе.
Сям’я У першым шлюбе з Янам Юр’евічам Глябовічам, ваяводам віленскім, мела сына і трох дачок.
Ян (каля 1544—1590), ваявода троцкі Ганна Альжбета (?— пасля 1590), жонка 1) старосты аршанскага Андрэя Адзінцэвіча; 2) староста слонімскі Міхаіл Геранім Валовіч; 3) Станіслаў Нарбут, ваявода мсціслаўскі Барбара, жонка Зыгмунта Вольскага, кашталяна чэрскага Дарота, жонка Мікалая Рэя, сына польскага пісьменніка Мікалая Рэя.
У другім шлюбе з , ваяводам рускім, дзяцей не было.
Крыніцы
Літаратура
Заяц Ю. А. Заславль X—XVIII веков (историко-археологический очерк). — Мн.: Наука и техника, 1987;
Катэгорыя:Заслаўскія (Яўнуцьевічы) Катэгорыя:Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага