Губернатар Мату-Гросу-ду-Сул () — кіраўнік урада бразільскага штата Мату-Гросу-ду-Сул. Губернатар абіраецца па мажарытарнай выбарчай сістэме ў два туры. Гэта дзяржаўная пасада, якая з’яўляецца самай значнай у Мату-Гросу-ду-Сул.

Калі кандыдат набірае больш за 50 % галасоў у першым туры, ён лічыцца абраным без неабходнасці правядзення другога тура. Але калі ні адзін з кандыдатаў не набірае абсалютнай большасці, праводзіцца другі тур галасавання, у якім прымаюць удзел толькі два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў у першым туры. Пераможца другога тура становіцца абраным губернатарам.

Пасада была створана Дадатковым законам № 31, уведзеным у дзеянне 11 кастрычніка 1977 года. Цяперашні губернатар Мату-Гросу-ду-Сул — Эдуарду Рыдэль, які заступіў на пасаду 1 студзеня 2023 года.

Катэгорыя:Мату-Гросу-ду-Сул Катэгорыя:Пасады Катэгорыя:Палітыка Бразіліі