Цюльган () — пасёлак, цэнтр Цюльганскага пассавета і Цюльганскага раёна Арэнбургскай вобласці Расіі. Размешчаны ля горнага масіва Малы Накас, каля ракі Цюльган, за 130 км на паўночны ўсход ад г. Арэнбурга.

Гісторыя У 1940-я гады на тэрыторыі сучаснага Цюльганскага раёна адкрыта радовішча бурага вугалю, побач з якім у 1953 годзе быў заснаваны населены пункт Цюльган. Названы быў па хутары Цюльган, які размяшчаўся за 4 км. Назва хутара паходзіць ад башкірскага «цюйлюгэн» — каршун або ад цюркскага асабістага імя Цюлеген.

У 1960 годзе Цюльган стаў раённым цэнтрам Троіцкага раёна, які перанеслі з сяла Троіцкага. У 1965 годзе быў утвораны Цюльганскі раён з раённым цэнтрам у пгт Цюльган.

З 1957 па 1999 год Цюльган меў статус рабочага пасёлка.

Насельніцтва

Катэгорыя:Населеныя пункты Арэнбургскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1953 годзе