Станіслаў Уладзіслававіч Ельскі (; ? — , Хойнікі) — ураднік і дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Ельскіх герба «Пелеш». Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава (пам. да 18 лютага 1772) і Алены з Брастоўскіх, дачкі пісара літоўскага Юзафа Бжастоўскага.

Паручнік пяцігорскі, палкоўнік войскаў літоўскіх, падкаморы старадубскі. Атрымаў ад брата Францішка маёнтак Нянькава (1780).

Маршалак павятовы ігуменскі ў 1796Паводле іншых звестак — 1795—1797.

Узнагароды Кавалер ордэна Св. Станіслава (1786).

Сям’я Меў дзяцей: Юзаф Казімір Віктар Аляксандр (ахрышчаны 26.02.1786). Падпалкоўнік войскаў расійскіх. Караль Іаахім Ваўрынец (ахрышчаны 05.07.1788). Харужы павятовы ігуменскі. Зыгмунт.

Літаратура

Станіслаў Уладзіслававіч