Бітва за Долінскае — узброены канфлікт, які адбыўся ў сяле Долінскае ў 25 кіламетрах на паўночны захад ад сталіцы Чачні Грознага і быў першай буйной наземнай сутычкай Першай чачэнскай вайны. Расійскія войскі, якія знаходзіліся на подступах да Грознага, пад Долінскім панеслі першыя баявыя страты ў прамым сутыкненні з дудаеўскай арміяй.
Перадгісторыя
Падчас вываду войскаў з тэрыторыі Чачні, пасля абвяшчэння Дудаевым незалежнасці, у 1991—1992 гадах, 16 баявых машын БМ-21 «Град» і каля 1000 НУРС да іх былі захопленыя чачэнскімі баевікамі на складах і ваенных базах былой Савецкай арміі. Захопленыя РСЗА былі ўключаны ў склад арміі самаабвешчанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыі. 11 снежня 1994 падраздзяленні Мінабароны і МУС Расіі ўвайшлі на тэрыторыю Чачні на падставе ўказа прэзідэнта РФ Барыса Ельцына «Аб мерах па спыненні дзейнасці незаконных узброеных фармаванняў на тэрыторыі Чачэнскай Рэспублікі і ў зоне асеціна-інгушскага канфлікту».
Ход бітвы Бой пачаўся 12 снежня 1994 года, калі шэсць афіцэраў (у тым ліку два палкоўнікі) і 13 радавых ПДВ Расіі загінулі ў выніку раптоўнага абстрэлу з рэактыўных сістэм залпавага агню 9К51 «Град» па наступаючай калоне 106-й дывізіі ПДВ і ПДВFelgenhauer Navy.mil. Расійскі бок неадкладна нанёс з і па пазіцыях ЧачніChechnya The Guardian.
Наступствы Да 22 снежня 1994 года Долінскае працягвала трымацца ад расійскага агнюChechnya Knox Army.mil. Расійскія сілы страцілі 21 салдата забітымі ў першай атацы і прызналі страту да 200 чалавек у агульным баі, паводле чачэнскага камандзіра Хусейна ІкшанаваIskhanov interview Small Wars Journal.
Спасылкі Scrambling for cover as gunfire fills the sky, The Guardian, December 13, 1994
Катэгорыя:Канфлікты 1994 года Катэгорыя:Першая чачэнская вайна Катэгорыя:1994 год у Расіі Катэгорыя:Снежань 1994 года Катэгорыя:Бітвы Расіі