Plants vs. Zombies (з ) — відэагульня, распрацаваная і выпушчаная кампаніяй PopCap Games для Windows і Mac OS X у 2009 годзе, а пасля выпушчаная і на іншых платформах.
У Plants vs. Zombies гулец бярэ на сябе ролю домаўладальніка, чый дом пастаянна падвяргаецца нападам зомбі з размешчаных насупраць могілак. Каб абараніць хату ад зомбі, гульцу трэба саджаць расліны, якія наносяць страты ці іншым чынам прычыняюць шкоду надыходзячым ворагам. Па ходзе ўзроўню гулец збірае адзінкі «сонцы», валоданне пэўнай колькасцю якіх дазваляе пасадзіць тую ці іншую расліну. Зомбі набліжаюцца да хаты па некалькіх раўналежным лініям, якія праходзяць па лужку поруч хаты, з прычыны чаго гульцу патрабуецца саджаць расліны на ўсіх гэтых лініях. Калі хоць адзін зомбі дабіраецца да канца сваёй лініі, узровень лічыцца прайграным.
Цікавыя факты
Першапачаткова гульню хацелі назваць «Lawn of the Dead» (Газон мерцвякоў), што падобна па гучанні на вядомы фільм Джоржда Рамэра «Dawn of the Dead» (Світанак мерцвякоў). Але назву змянілі па юрыдычных прычынах. У кампутарнай гульні World of Warcraft ёсць задача «Поле нежывых», гульнявая механіка якога капіюе Plants vs. Zombies. Затое ў багажніку аўтамабіля вар’ята Дэйва можна знайсці скрынку з надпісам «World of Warcraft». У рэжыме узнагарод версіі Game of the Year Edition калі пракруціць старонку ўніз, то можна ўбачыць рэчы і герояў з іншых гульняў PopCap Games, а на самым дне — знайсці зомбі-кітайцаў. На газеце Newspaper Zombie можна разглядзець надпіс «Zombie», напісаную дагары нагамі. Калі ў галоўным меню пстрыкнуць на кветку, то адзін пялёстак паляціць, а другі — зваліцца.
Катэгорыя:Гульні для PlayStation 3 Катэгорыя:Гульні для Nintendo DS Катэгорыя:Гульні для iOS Катэгорыя:Гульні для macOS Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Відэагульні 2009 года Катэгорыя:Гульні для Windows Phone Катэгорыя:Гульні для Android