«Меркава́нне пра выбра́нне но́вага караля́» — беларускі ананімны твор палітычнага зместу другой паловы XVI ст. Прысвечаны выбранню новага караля Рэчы Паспалітай пасля смерці Жыгімонта II. Аўтар выступае ў падтрымку кандыдатуры сына Івана Грознага — Фёдара, які, на яго думку, установіць мірныя адносіны з Рускай дзяржавай і вырашыць многія эканамічныя і палітычныя праблемы. У творы падкрэсліваецца гістарычнае значэнне Маскоўскай Русі ў барацьбе з мангола-татарскім ігам і абароне інтарэсаў усіх славянскіх народаў, выказваюцца ідэі верацярпімасці і незадавальненне палітыкай польскіх кіруючых колаў у адносінах да Вялікага Княства Літоўскага, асуджаецца Люблінская унія 1569 года.
Літаратура
Сокол С. Ф. Социологическая и политическая мысль Белоруссии во II половине XVI века.—Мн., 1974.
Катэгорыя:Ананімныя творы Катэгорыя:Творы XVI стагоддзя Катэгорыя:Літаратурныя творы на старабеларускай мове Катэгорыя:Літаратура Вялікага Княства Літоўскага