«Шоу Трумана» () — саўндтрэк да аднайменнага фільма 1998 года рэжысёра Пітэра Уіра. Некаторыя кампазіцыі саўндтрэка належаць Філіпу Гласу, у тым ліку чатыры кампазіцыі з яго ранейшых прац («», «», «»). Глас таксама з’яўляецца ў невялікім камэа ў фільме, адыгрываючы ролю адказнага за музыку ў «Шоу Трумана».
Немец па нацыянальнасці, Буркхард Дальвіц з 1979 года жыў і працаваў у Аўстраліі. Пішучы музыку для мясцовага тэлебачання і кіно, ён перыядычна рассылаў свае апошнія саўндтрэкі буйным прадзюсарам. Пасля завяршэння саўндтрэка да аўстралійскага навукова-фантастычнага фільма «» ён даслаў адну з копій на офіс вядомага аўстралійскага рэжысёра Пітэра Уіра, які якраз у гэты час вярнуўся на радзіму пасля завяршэння здымак «Шоу Трумана». Падбіраючы музыку для кінастужкі, рэжысёр звярнуў увагу на саўндтрэк Дальвіца і прапанаваў яму працу.
Альбом быў выпушчаны 2 чэрвеня 1998 года лэйблам «». За музыку да фільма Буркхард Дальвіц і Філіп Глас атрымалі шэраг кінематаграфічных узнагарод, у тым ліку «Залаты глобус».
Спіс кампазіцый
Узнагароды і намінацыі За музыку да фільма «Шоу Трумана» кампазітары і Філіп Глас былі намініраваны на 6 кінематаграфічных узнагарод і перамаглі ў 5 намінацыях. Ніжэй прыведзены спіс узнагарод і намінацый у храналагічным парадку.
Кінафестываль / КінапрэміяПрэмія / КатэгорыяНамінант(ы)ВынікСупольнасць ланцуга прэмій1998Найлепшая арыгінальная музыка, ГласЗалаты глобусДальвіц, ГласДальвіц1999Найлепшыя касавыя фільмыДальвіц, Глас1999Найлепшая музыка ў драматычным фільмеДальвіц, Глас1999Найлепшая музыка да фільмаДальвіц
Зноскі
Катэгорыя:Саўндтрэкі Буркхарда Дальвіца Катэгорыя:Саўндтрэкі Філіпа Гласа Катэгорыя:Саўндтрэкі 1998 года Катэгорыя:Саўндтрэкі