Барыс Паўлавіч Мінееў (, Баку, Азербайджан — ) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі бурэння і асваення свідравін. Доктар тэхнічных навук (1998).

Біяграфія Скончыў Грозненскі нафтавы інстытут (кваліфікацыя «Інжынер па эксплуатацыі нафтавых радовішчаў», 1957).

Працаваў у нафтагазаздабыўным упраўленні «Сунжанефть», ВА «Грознефть», на Рэчыцкім узбуйненым нафтапромысле (з 1965, начальнік), у Галоўным вытворчым упраўленні энергетыкі і электрыфікацыі Беларускай ССР («Белгалоўэнерга», 1968—1970, намеснік начальніка ўпраўлення), Міністэрстве горнаруднай прамысловасці Рэспублікі Куба (1970—1972, саветнік міністра), Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытуце нафты («БелНДПІнафта», 1972—1998, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела запампоўкі свідравін), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 1998, загадчык кафедры «Распрацоўка, эксплуатацыя нафтавых радовішчаў і транспарту нафты»).

Навуковыя інтарэсы: праектаванне і арганізацыя тэхналагічных працэсаў па здабычы нафты; будаўніцтва і рамонт свідравін; павышэнне нафтааддачы пластоў.

Узнагароды Званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» (1998).

Бібліяграфія Комплекс технологий и технических средств для совершенствования процессов заканчивания скважин : диссертация в виде научного доклада … доктора технических наук : 05.15.10 : защищена 09.02.1998 : утверждена 03.07.1998 / Минеев Борис Павлович. ― Гомель, 1997. Исследование некоторых факторов, формирующих гидродинамическое несовершенство скважин : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.15.06 / Минеев Борис Павлович. ― Грозный, 1977.

Літаратура Минеев Борис Павлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 49. Верность свей профессии : [Минеев Борис Павлович] / А. Бельский // Путь в науку. — Гомель, 2006. — Вып. 3 : Очерки о докторах и профессорах — выпускниках и сотрудниках вузов и НИИ Гомельщины. — С. 174—175.

Катэгорыя:Выпускнікі Грозненскага дзяржаўнага нафтавага тэхнічнага інстытута