«Soldat» — двухмерная гульня ад польскага праграміста Міхала Марчынкоўскага (). Гэта так званы side-scroller, у якім увасоблены ідэі «» і «», сумешчаныя з некаторымі элементамі «Counter-Strike» і «Quake». Статус гульні — . У зарэгістраванай версіі даступная змена колеру паліўных агнёў, убудаваны MP3-плэер, усталёўка наладжвальных інтэрфейсаў, стварэнне персанальных карыстальніцкіх профіляў і прагляд статыстыкі матчу. З версіі 1.7.0 была дададзена падтрымка тэкстур высокай раздзяляльнасці, а перапісаны з DirectX 8.1 на .
Гульня мае афіцыйны беларускамоўны інтэрфейс.
Гісторыя
Першапачаткова «Soldat» быў распрацаваны Міхалам Марцінкоўскім у лістападзе 2001 года. Марцінкоўскі з’яўляецца генеральным дырэктарам «Transhuman Design»Transhuman Design, а таксама вядомы сваёй працай над такімі гульнямі, як «Crimson Glory», «R & link-dead». Гульня напісана на мове праграмавання «» з выкарыстаннем бібліятэк JEDI. Першая (v0.9.4b) была выпушчана 9 траўня 2002 года. З цягам часу гульня змянялася ад распрацоўкі выключна Марцінкоўскім да таго, што ёй займалася шмат розных распрацоўшчыкаў, якія ўносяць розны ўклад, але Марцінкоўскі як раней прымае выканаўчыя рашэнні для «Soldat».
Галоўны распрацоўшчык «Soldat» з часам мяняўся: Міхал «MM» Марцінкоўскі кіраваў праектам да 2008 года, за ім да 2010 года кіраваў Нік «EnEsCe» Купер. Грэгар «Shoozza» A. Цесляк кіраваў праектам з 2010 па 2016 гады. Паміж 2016 і 2017 гадамі Томаш «Falcon» Каласоўскі быў кіраўніком праекта, а затым зноў Грэгар «Shoozza» A. Цесляк.
Версія 1.0.5b, выпушчаная 23 жніўня 2002 года, лічыцца першым буйным выпускам гульніSoldat version history. 1.0.5b was the last beta release., хоць некалькі бэта-версій і дадатковых версій былі даступныя за некалькі месяцаў да яе выхаду. З тых часоў гульня перажыла шмат змен і дапаўненняў. Баланс зброі часта з’яўляецца галоўнай тэмай новых выпускаў. Істотнымі зменамі ў выпуску сталі «стартавыя» мадыфікацыі ў Barrett M82, і , а таксама невялікія памылкі са сцягамі і картамі.
Геймплэй У «Soldat» гулец кіруе невялікім салдатам, вонкавы выгляд якога можна наладзіць. Усе рэжымы гульні арыентаваныя на гульню з іншымі людзьмі ў сетцы Інтэрнэт або LAN, зрэшты, можна падключыць і . У гульні прысутнічаюць такія класічныя рэжымы, як «», «Capture the Flag», «Teammatch», а таксама «Infiltration», «Hold the Flag», «Rambomatch» і «Pointmatch». У некаторых рэжымах абарона сцяга з’яўляецца галоўнай мэтай, у той час як у іншых гэта — атрымаць як мага больш . «Capture the Flag» і «Deathmatch» з’яўляюцца найболей папулярнымі рэжымамі. Выбар зброі ў гульні дастаткова вялікі. Некалькі (палову ад максімальнага магчымага на серверы ліку з акругленнем у вялікі бок) гранат гулец атрымлівае з пачатку гульні, папаўняць запас можна са скрынь, якія знаходзяцца на мапе. «Ракетныя чаравікі» дапамагаюць гульцу перасоўвацца па карце, якая звычайна складаецца з некалькіх узроўняў/паверхаў, ці бязладна раскіданых у прасторы палігонаў. На некаторых серверах уключаны бонусы, якія альбо часова павялічваюць шкоду, якую наносіць гулец (Berserker), альбо часова робяць гульца практычна (Predator), альбо рыхтуюць гульца агнямётам і робяць непаражальным (FlameGod) на кароткі прамежак часу. Аптэчкі (у гульні — «Medkits»), якія аднаўляюць здароўе гульца да 100 %, як і гранаты, раскіданыя па ўсёй карце калі не ўключаны рэжым «Выжыванне» (Survival Mode). Пасля смерці гулец адпраўляецца на і можа выбраць іншую зброю — гэты цыкл паўтараецца на ўсім працягу гульні, калі толькі не ўключаны рэжым «Выжыванне» (Survival Mode) (у гэтым выпадку рэспаўн немагчымы, пакуль усе гульцы не належаць адной камандзе не будуць мёртвыя).
Крытыка
з «» уключыў «Soldat» у лік 20 лепшых летніх гульняў для ПК у 2006 годзеEurogamer’s Summer of PC Plenty — Twenty freeware games. by Jim Rossignol on Eurogamer.net (2006-07-18). «» уключыў яе ў ліпені 2008 года на .
Другі рэліз у «Steam», 31 сакавіка 2020 года, атрымаў агульную адзнаку «вельмі станоўча» ў больш чым 130 аглядах карыстальнікаўover 130 user reviews. У першыя гадзіны ў «Steam», «Soldat» адначасова набраў каля 400 актыўных гульцоў.
Лістападаўскі нумар часопіса «» № 11(86) за 2004 год«Игромания» , № 11(86) 2004 г., заметка утрымліваў нататку аб гульні, а на дыску ў раздзеле «Online» быў прадстаўлены ўсталёўнік «Soldat». У 2007 годзе часопіс «»«Страна Игр» , #6(231) 2007 г., статья «Как стать солдатом в Сети?» (№ 231) апублікаваў артыкул «Як стаць салдатам у Сетцы?», даўшы інфармацыю аб чэмпіянатах, якія праводзяцца, лігах і актыўнай супольнасці гульні.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гульні для Windows