Гуманітарна-эканамічная акадэмія ў Лодзі () — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Лодзі.
Вучэльня займае 5-е месца ў Польшчы сярод недзяржаўных ВНУ з магістратурай у рэйтынгу выдання «Rzeczpospolita» і 85-е месца ў агульным рэйтынгу ўсіх ВНУ Польшчы (май 2009 года). У 2007 годзе ў аналагічным рэйтынгу ўсіх універсітэтаў Польшчы акадэмія займала 76-е месца.
Агульная характарыстыка Акадэмія мае статус недзяржаўнай вышэйшай навучальнай установы з 1993 года (запіс у рэестры міністэрства народнай адукацыі пад № 30 зроблены 5 кастрычніка 1993 года). У першы 1994/1995 навучальны год вучэльняй было прынята 150 абітурыентаў. Праз тры гады ў ёй ужо налічвалася каля тысячы студэнтаў. У 2000/2001 годзе тут вучылася амаль 11 тысяч студэнтаў і слухачоў. У гэтым жа годзе вучэльня атрымала права выдаваць дыпломы магістра педагогікі. Чарговы навучальны год пачаўся з атрымання права прысвойваць ступені магістра менеджменту і маркетынгу і бакалаўра паліталогіі. Вясной 2002 года было атрымала права весці навучанне ў магістратуры ў галіне інфарматыкі. З 2003 года вучэльня была ўпаўнаважана праводзіць навучанне па дзесяці магістарскіх, бакалаўрскіх і інжынерных спецыяльнасцях і ў аспірантуры. У 2007 годзе яна атрымала права прысвойваць доктарскія ступені па інфарматыцы, мовазнаўству і мастацтву. 1 красавіка 2009 года вучэльня атрымала сучасную назву.
Структура Факультэты і спецыяльнасці Факультэт мастацтваў: графіка, культуразнаўства, танец; Факультэт эканомікі і кіравання: унутранная бяспека; эканоміка; турызм і рэкрэацыя; кіраванне; Гуманітарны факультэт: журналістыка і сацыяльныя камунікацыі; польская філалогія; філалогія; Факультэт медыцынскіх навук і навук аб здароўі: фізіятэрапія; касметалогія; сястрынская справа; дыеталогія; Факультэт педагогікі і псіхалогіі: педагогіка; дашкольная і малодшашкольная педагогіка; псіхалогія; Факультэт права і адміністрацыі: адміністрацыя; паліталогія; права; Факультэт тэхнікі і інфарматыкі: інфарматыка; механіка і машынабудаванне; транспарт.
Філіялы Вадзіслаў Слёнскі Варшава Серадз Свідніца Тжцянка Ясла
Іншыя падраздзяленні Інстытут дыстанцыйнага навучання Польскі віртуальны ўніверсітэт Цэнтр паслядыпломнай адукацыі Цэнтр педагагічных даследаванняў Аддзел міжнародных сувязяў Бюро еўрапейскіх праектаў Выдавецтва і навуковая кнігарня
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Лодзі