Забастоўка шахцёраў у Астурыі 1934 года — буйны страйк шахцёраў супраць вынікаў усеагульных выбараў у Іспаніі 1933 года, якія пераразмеркавалі палітычную ўладу ад левых да кансерватараў у Другой Іспанскай Рэспубліцы. Забастоўка ў Астурыі доўжылася два тыдні з 4 па 19 кастрычніка 1934 года. У выніку выбараў кансерватыўная Іспанская канфедэрацыя аўтаномных правых (СЭДА) атрымала 6 кастрычніка парламенцкую большасць ва ўрадзе. Забастоўка і наступныя дэманстрацыі ў канчатковым выніку перараслі ў жорсткае рэвалюцыйнае паўстанне ў спробе зрынуць кансерватыўны рэжым. Рэвалюцыянеры сілай захапілі правінцыю Астурыя, забіўшы большую частку мясцовай паліцыі і рэлігійных лідараў. Паўстанцы афіцыйна абвясцілі пралетарскую рэвалюцыю і заснавалі ўласнае мясцовае самакіраванне на акупаванай тэрыторыі. Паўстанне было задушана іспанскім флотам і іспанскай арміяй.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кастрычнік 1934 года Катэгорыя:1934 год у Іспаніі Катэгорыя:Забастоўкі ў Іспаніі Катэгорыя:Канфлікты 1934 года Катэгорыя:Паўстанні ў Іспаніі