Царква ў імя прападобнага Антонія Вялікага — колішні праваслаўны храм у в. Рубяжэвічы Стаўбцоўскага раёна. Знаходзілася ў цэнтры горада. Знаходзілася ў цэнтры былога мястэчка.
Гісторыя Перабудавана з драўлянага касцёла 1799 г. (далучаны прытвор, на сродкі С. Турындзінава набыта літургічнае начынне). Асвячона 22 мая 1866 г. мінскім епіскапам Міхаілам. Ім жа на месцы старажытнай Мікалаеўскай царквы асвячона месца пад будаўніцтва капліцы. Загадам Сінода ад 9 снежня 1866 г. прыход царквы па колькасці вернікаў узведзены ў 5-ы клас. За царквой захоўваліся правы на былую касцельную маёмасць (41 дзесяціна зямлі). У 1886 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа. Выгляд храма вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча пачатку 20 ст.
У савецкі час царква была закрыта, а будынак быў разабраны ў 1972 годзеСвята-Мікалаеўская царква. У 2000 годзе на месцы старой драўлянай царквы быў пабудаваны новы храмСвята-Мікалаеўская царква (Рубяжэвічы) .
Архітэктура Твор народнага дойлідства. Была вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным гонтавым дахам, які ў завяршэнні над прамавугольнай апсідай пераходзіў у вальмавы з макаўкай. Да апсіды прыбудавана нізкая рызніца. З франтальнага фасада да храма далучалася трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца з фігурным купалам. Уваход быў арганізаваны праз нізкі прамавугольны ў плане прытвор пад двухсхільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя фасады чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных геаметрызаваных ліштвах.
Унутры апсіду вылучаў 1-ярусны белай афарбоўкі з пазалотай іканастас (1866) на 11 абразоў. У 1867 г. імператар Аляксандр II ахвяраваў царкве багаты абраз у сярэбранай рызе Маці Божай Казанскай, які меў надпіс: «Сей образ Казанской Божией Матери дар Государя Императора Александра Николаевича в Рубижевичскую церковь, 1867 г. Молись, народ русский за своего православного Царя!»Россия. Полное географическое описание нашего отечества: Верхнее Поднепровье и Белоруссия. Т. 9. СПб., 1905.. 1 верасня 1867 г. памешчык маёнтка Сулы, паручык Аляксандр Ленскі ахвяраваў царкве абраз «Зняцце з крыжа Збавіцеля». На ахвяраванні мешчаніна Трубчэўскага і купца С.Турындзінава набыта літургічнае начынне.
Літаратура
Катэгорыя:1799 год у Беларусі Катэгорыя:Рубяжэвічы Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Мінскай вобласці Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі