Аляксандр Аляксандравіч Хмыль (, Баброў, Варонежская вобласць, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання для вытворчасці паўправаднікоў, матэрыялаў і прыбораў электроннай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (2003), прафесар (1992).

Біяграфія Скончыў Мінскі радыёэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Канструяванне і вытворчасць радыёапаратуры», 1964; аспірантура, 1973).

Працаваў у Мінскім прыборабудаўнічым заводзе (1965—1967), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1967, факультэт комп’ютарнага праектавання, кафедра электроннай тэхнікі і тэхналогіі, прафесар, у 1995—2000 — дэкан факультэта, 2000—2016 — прарэктар па вучэбнай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: стварэнне тонкаплёначных кластэрных структур на аснове высакародных металаў і ультрадысперсных алмазаў або фулерэнаў.

Узнагароды Ордэн Пашаны (2011), прэмія Савета Міністраў Беларускай ССР (1990), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996).

Бібліяграфія Формирование тонкопленочных систем металлизации в условиях нестационарного электролиза : диссертация … доктора технических наук : 05.27.06 : защищена 01.11.2001 : утверждена 12.03.2003 / Хмыль Александр Александрович. — Минск, 2001. Исследование точностных характеристик электронных модулей в многооперационных технологических процессах. Лабораторный практикум / В. Л. Ланин, А. А. Хмыль. — Минск, 2015. Технология радиоэлектронных средств / В. Л. Ланин, А. П. Достанко, А. А. Хмыль. — Минск, 2013. Анализ эксплуатационной надежности резервируемых изделий микроэлектроники / Ю. Ф. Вертинский, С. С. Волкенштейн, А. А. Хмыль // Доклады БГУИР. — Минск, 2011. — № 7. — С. 83—89. Лазерная технология интенсификации гальванического осаждения функциональных покрытий / Александр Купо, Владимир Ланин, Александр Хмыль // Технологии в электронной промышленности. — 2016. — № 8. — С. 42—46.

Літаратура

Хмыль Александр Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 423. Хмыль Александр Александрович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники : история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). — Минск, 2004. — С. 208—210. Аляксандр Аляксандравіч Хмыль, прарэктар БДУІР: «Прафесар — гэта проста» / Галіна Сідаровіч // Настаўніцкая газета. — 2010. — 21 верасня.

Катэгорыя:Дэканы факультэта камп’ютарнага праектавання БДУІР