Іван Васілевіч Боднар (нар. , с. Доўгае, Іршаўскі раён, Закарпацкая вобласць, Украіна) — беларускі фізікахімік. Доктар хімічных навук (1989), прафесар (1990).

Біяграфія Скончыў Ужгарадскі дзяржаўны ўніверсітэт (хімічны факультэт, 1964), Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (аспірантура, 1969).

Працаваў у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (1977—1982, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1982, факультэт камп’ютарнага праектавання, кафедра праектавання інфармацыйна-камп’ютарных сістэм, прафесар і адначасова загадчык НДЛ «Монакрышталі складаных паўправадніковых злучэнняў», у 1990—2014 — загадчык кафедры хіміі).

Навуковыя інтарэсы: сінтэз і вырошчванне монакрышталёў складаных паўправадніковых злучэнняў і даследаванне іх фізіка-хімічных і фізічных уласцівасцей.

Бібліяграфія Тройные полупроводниковые соединения AI BIII C2VI и твердые растворы на их основе: получение, свойства и возможность использования : автореферат диссертации … доктора химических наук : 02.00.04 / Боднарь Иван Васильевич. — Минск, 1988. Исследование системы MnIn2S4-AgIn5S8 / И. В. Боднарь, Чан Бинь Тхан // Доклады БГУИР. — Минск, 2018. — № 1. — С. 57—64.

Літаратура

Боднарь Иван Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 434. Боднарь Иван Васильевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники : история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). — Минск, 2004. — С. 238—239.

Катэгорыя:Выкладчыкі факультэта камп’ютарнага праектавання БДУІР Катэгорыя:Выпускнікі Ужгарадскага нацыянальнага ўніверсітэта Катэгорыя:Фізікахімікі СССР Катэгорыя:Фізікахімікі Беларусі