Друцк — прыватнаўласніцкі герб. Гербам карысталіся прадстаўнікі княжацкага роду Друц­кіх і яго шматлікіх галі­н — Друцкіх-Азярэцкіх, Друцкіх-Горскіх, Друцкіх-Канопляў, Друцкіх-Любецкіх, Друцкіх-Саколінскіх, Друцкіх-Талачынскіх.

Гісторык Васіль Варонін лічыць герб «Друцк» відазмененым гербам «Трызуб» («Слупы»)Князі Гальшанскія і Друцкія.

Апісанне У чырвоным полі сярэбраны меч, па баках ад ляза папарна гарызантальна размешчаны чатыры залатыя паўмесяцы ражкамі насустрач. Герб размешчаны на фоне геральдычнай княжацкай мантыі, падбітай гарнастаем і ўвенчанай княжацкай каронай.

Выкарыстанне

Герб «Друцк» узяты за аснову сучаснага герба Талачына, які ўваходзіў у склад Друцкага княства.

Спасылкі

Катэгорыя:Прыватнаўласніцкія гербы