Бежанства — масавая прымусовая эвакуацыя жыхароў з Беларусі і ўсёй заходняй часткі Расійскай імперыі ў губерні далей на ўсход. Праведзена ў часе Першай сусветнай вайны, падчас г.зв. вялікага адступлення расійскай арміі пад націскам нямецкага наступлення з 3 мая па верасень 1915 года.

Найбольшая этнічная група бежанцаў — беларусы (з украінцамі), рэлігійная — праваслаўныя.

У выніку ваеннай няўдачы Расіі (Горліцкі прарыў нямецкіх войск) урад пачаў рыхтавацца да адступлення і заклікаць мірных жыхароў да найскарэйшай эвакуацыі. Людзей палохалі страшнымі забойствамі, грабяжамі і іншымі злачынствамі, якія нібыта абяцаў прыход немцаў тутэйшым праваслаўным. Сялянскую маёмасць забіралі і знішчалі. Так расійскае войска выкарыстоўвала тактыку спаленай зямлі.

Урадоўцы, супрацоўнікі прамысловых устаноў, чыгуначнікі і інш. таксама эвакуіраваліся.

Родны кут пакінула ад 2 да 3 млн чалавек (каля 800 тысяч з Гродзенскай губерні). З зямель на ўсход ад Беластока пайшлі да 80 % жыхароў. Расійская імперыя не здолела арганізаваць бяспечную эвакуацыю. Яна была бязладнай, працягвалася некалькі месяцаў і забрала многа жыццяў. Была спёка, не ставала ежы і вады. Пры дарогах заставаліся магілы, а некаторых памерлых не хавалі. Такія варункі спрыялі сполахам эпідэмій і прывялі да масавай смерці дзяцей.

Сярод уцекачоў пераважалі дзеці і жанчыны. Дзяцей было каля 41-48 % ад усіх. Каля 1/3 уцекачоў не выжылі.

Этнічны склад:

беларусы (з украінцамі) — 67,5 % палякі — 13,2 % яўрэі — 6,4 % латышы — 4,9 % армяне, літоўцы, эстонцы, іншыя — 8 %

Уцекачоў рассялілі ў розных раёнах, аж да кітайскае граніцы. У 1918—1922 яны вярталіся назад. Вяртанне, як і перамяшчэнне ў Расію, забрала жыцці.

Бежанства і вяртанне апісаны ў творах беларускай, яўрэйскай і іншай літаратуры. Тут верш «На чужыне», апавяданне «Туды, на захад!» Якуба Коласа. Апублікаваны ўспаміны.

У 2015 у вёсках Беласточчыны ўсталявалі крыжы і помнікі ў памяць пра бежанцаў. Гэта вёскі Вялікія Пасечнікі, , , , , і іншыя.

У 2017 паказаны фільм «Бежанцы 1915—1922» Юрыя Каліны.

Літаратура Prymaka-Oniszk Aneta, Bieżeństwo 1915. Zapomniani uchodźcy. 2016. ISBN 978-83-8049-350-6 Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы / Анета Прымака-Онішк; пераклад з польскай мовы Алекса Моніча. — Смаленск: Інбелкульт, 2019. — 303 с. ISBN 978-5-00076-051-2 Mironowicz Eugeniusz, Wielka tułaczka (1915—1921). 2018. ISBN 978-83-953097-00 Віталь Луба (рэд.): Бежанства 1915 года. Беласток 2000. — Зборнік успамінаў Losy mieszkańców Orli, Czasopis, Nr 11/09, listopad 2009 Michał Mincewicz: Ciężki los bieżeńców, Czasopis, Nr 7-8/09

Спасылкі biezenstwo.pl Białystok

Катэгорыя:Расійская імперыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Бежанцы Катэгорыя:XX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:XX стагоддзе ва Украіне Катэгорыя:Эвакуацыі Катэгорыя:Дэпартацыя