Opera () — вэб-браўзер і праграмны пакет для працы ў Інтэрнэце, які выпускаецца кампаніяй Opera Software. Распрацаваны ў 1994 годзе групай даследчыкаў з нарвежскай кампаніі Telenor. З 1995 года прадукт кампаніі Opera Software, утворанай аўтарамі першай версіі браўзера. Сумарная рыначная доля Opera і Opera Mobile у чэрвені 2011 года складала 2,98 %. Акрамя таго, доля Opera Mini складала 1,25 %.
Браўзер напісаны на мове праграмавання C++, мае высокай хуткасцю працыТэсты на хуткасць працы і сумяшчальны з асноўнымі вэб-тэхналогіямі. Адметнымі асаблівасцямі Opera доўгі час з'яўляліся шматстаронкавы інтэрфейс (сістэма ўкладак у акне праграмы) і магчымасць маштабавання адлюстроўваных дакументаў цалкам, разам з графікай; пасля гэтыя функцыі з'явіліся і ў іншых браўзерах. У Opera пашыраны функцыянальныя магчымасці выкарыстання мышы: акрамя стандартных спосабаў навігацыі прадугледжаны так званыя «жэсты мышшу». У сістэму бяспекі браўзера ўваходзяць: убудаваная абарона ад фішынгу; дадатковае кадзіраванне інфармацыйнага патоку пры працы са старонкамі, якія змяшчаюць запыты канфідэнцыйных звестак; магчымасць выдалення HTTP-Cookies, ачышчэнне гісторыі наведванняў адным клікам мышы, а таксама стартавая панэль «Speed Dial».
Апроч асноўных функцый браўзера, за час, якое прайшло з моманту з'яўлення пакета, у яго былі інтэграваны магчымасці паштовага/навінавага кліента Opera Mail, адраснай кнігі, кліента пірынгавай сеткі BitTorrent, агрэгатара RSS, кліента IRC, менеджара запамповак, WAP-браўзера, Opera Link, а таксама віджэты — графічныя модулі, заснаваныя на тэхналогіі HTML і працавальныя па-за акном браўзера.
Браўзер Opera партаваны пад мноства аперацыйных сістэм (уключаючы Microsoft Windows, Mac OS X, Linux, FreeBSD, Solaris, а таксама для мабільных платформаў на аснове Symbian, MeeGo, MeeGo WeTab, Java, Android, Windows Mobile, Windows 7, Apple iOS.
Доля Opera на сусветным рынку браўзераў значна саступае долям Internet Explorer, Mozilla Firefox, Chrome і Safari, і складае па розных крыніцах ад 2 да 4 %. Але ў Еўропе доля рынка, займаная Opera, прыкметна вышэй сярэдняга паказчыку па свеце (ад 4 да 11 %). У першую чаргу гэта датычыцца некаторых краін СНД (Расія, Украіна, Беларусь, Казахстан,Узбекістан), дзе доля Opera дасягае 50 %. Значна мацней пазіцыі Opera (у адмысловых рэдакцыях — Opera Mobile і Opera Mini) на рынку браўзераў для мабільных прылад: мабільных тэлефонаў, смартфонаў і КПК, дзе Opera грае дамінантную ролю дзякуючы тэхналогіі Small-Screen Rendering. У гэтым сегменце рынка браўзер прадстаўлены версіямі для Windows Mobile, S60 і UIQ, а таксама для платформы Java ME. Opera прадусталявана на больш за 40 мільёнах мабільных тэлефонаў ва ўсім свеце.
Opera таксама адзіны браўзер для гульнявых сістэм Nintendo DS і Wii. Некаторыя камп'ютарныя тэлепрыстаўкі таксама выкарыстоўваюць Opera.
Рухавік OperaРухавік Presto ляжыць у аснове версій Opera 7.0 і вышэй (Presto) ліцэнзаваны Adobe і інтэграваны ў пакет Adobe Creative Suite (у прыватнасці, Presto выкарыстоўваецца ў Adobe GoLive і Dreamweaver).
Opera для ПК і Opera Mini распаўсюджваюцца бясплатна з 2005 года, Opera Mobile — з 2010-га (бэта-версіі з 2009-га).
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Блог распрацоўшчыкаў Opera Галерэя пашырэнняў для Opera 11
Катэгорыя:Браўзеры Катэгорыя:Freeware Катэгорыя:Браўзеры пад POSIX-сістэмы Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:BitTorrent-кліенты Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++