Светлавы́ год — пазасістэмная адзінка вымярэння адлегласці, якой карыстаюцца ў астраноміі, звычайна ў навукова-папулярнай літаратуры. Азначаецца св. г.
Адлегласць у 1 св. г. роўная шляху, які праходзіць прамень святла ў вакууме за 1 трапічны год.
Лікавыя значэнні Светлавы год роўны: 9 460 730 472 580,82 кіламетрам (прыкладна 9,5 петаметрам), 63 241,1 астранамічным адзінкам (а. а.), 0,306 601 парсек.
Цікавыя факты
Астранамічная адзінка з добрай дакладнасцю роўная 500 светлавым секундам, гэта значыць святло даходзіць ад Сонца да Зямлі прыкладна за 500 секунд. 1 светлавая секунда = 299 792,5 кіламетраўСветлавая секунда. Табліца каэфіцыентаў Інтэрактыўны канвертар велічынь . 1 светлавая хвіліна = 17 987 550 кіламетраўСветлавая хвіліна. Табліца каэфіцыентаў Інтэрактыўны канвертар велічынь .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі International Organization for Standardization. 9.2 Measurement units The astronomer’s unit for measuring distance
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння адлегласці Катэгорыя:Адзінкі вымярэння ў астраноміі