«Алькарас» () — мастацкі фільм 2022 года рэжысёркі . Сумесная вытворчасць Іспаніі і Італіі. Карціна была ўдастоена «Залатога мядзведзя» Берлінскага кінафестывалю.
Сюжэт Колькі яны сябе памятаюць, усе члены сям’і Соле праводзілі кожнае лета за зборам персікаў у сваім садзе ў , невялікай каталонскай вёсцы. Але ўраджай гэтага года можа стаць для іх апошнім, бо ім пагражае высяленне: гаспадар прыналежнай ім зямлі памёр, а спадчыннікі збіраюцца высякаць персікавыя дрэвы і ўсталёўваць на іх месцы сонечныя батарэі. Упершыню Соле сутыкаюцца з невядомасцю і рызыкуюць страціць больш, чым свой сад.
Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і яшчэ 9 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2022 года Катэгорыя:Фільмы Іспаніі 2022 года Катэгорыя:Фільмы Італіі 2022 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Іспаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы на каталанскай мове Катэгорыя:Фільмы Карлы Сіман Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты мядзведзь»