Жыліцкі гістарычны комплекс-музей — музей у аг. Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчаны ў палацы Булгакаў па вул. Міру, 5. Заснаваны 27 лістапада 1996 г. паводле рашэння № 11–61 Кіраўскага райвыканкама.

Экспазіцыя Станам на 2001 год колькасць прадметаў асноўнага фонду складала 755 адзінак. Агульная плошча музейных будынкаў складае 968 м², экспазіцыйна-выставачная плошча — 718 м², плошча пад захаванне фондаў — 119 м².

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Музеі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Культура Кіраўскага раёна Катэгорыя:Жылічы (аграгарадок) Катэгорыя:1996 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1996 годзе