Даваа (; ; ) — горад на Філіпінах на беразе аднайменнага заліва, галоўны порт вострава Мінданаа. Міжнародны аэрапорт. Дрэваапрацоўчая і харчовая прамысловасць, вытворчасць абакі. Горад заснаваны ў 1848 годзе іспанскімі каланістамі. Статус горада афіцыйна быў прысвоены прэзідэнтам Мануэлем Кесанам 1 сакавіка 1937 года.
Насельніцтва па даных 2015 года склала чалавек (3-і па насельніцтве ў краіне). Агульная плошча гарадской тэрыторыі 2444 км² — самы высокі паказчык у краіне.
Катэгорыя:Гарады Філіпінаў