Мікаэл Леонавіч Тарыверды́еў (; , Тыфліс — , Сочы) — савецкі кампазітар. Народны артыст РСФСР (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977).

Тарывердыеў напісаў музыку да 132 кінафільмаў і шэрагу спектакляў, а таксама больш за 100 песень і рамансаў, 4 балеты, 5 опер, камерныя вакальныя цыклы, сімфонія, 3 канцэрты для аргана, 2 канцэрты для скрыпкі з аркестрам і канцэрт для альта і струн. Найбольшую вядомасць Тарывердыева прынесла музыка да кінафільмаў, перш за ўсё — «Семнаццаць імгненняў вясны», «Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай!».

Літаратура

Яковлев М. М. Тариверди́ев Микаэл Леонович // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 443. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз.

Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Расіі Катэгорыя:Кінакампазітары СССР Катэгорыя:Кінакампазітары Расіі Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя