Расмус Крыстафер Эльм (; нар. , Кальмар, Швецыя) — шведскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Швецыі.

У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Кальмар».

Клубная кар’ера «Кальмар» Раннія гады сваёй кар’еры Эльм правёў у малазначных шведскіх клубах, якія выступалі ў ніжэйшых дывізіёнах краіны. Ягоным першым сур’ёзным клубам стаў «Кальмар», куды шведскі футбаліст прыйшоў у студзені 2005 года. Ён выступаў за гэты клуб да жніўня 2009 года. За гэты час паўабаронца правёў 96 гульняў у Алсвенскане і забіў 17 галоў. У 2007 годзе Эльм дапамог камандзе заняць другое месца ў чэмпіянаце, перамагчы ў нацыянальным кубку і стаць фіналістам Суперкубка. У сезоне 2008 ён разам з камандай стаў пераможцам чэмпіянату Швецыі, упершыню ў гісторыі клуба «Кальмар», гуляў у фінале Кубка і Суперкубка краіны.

АЗ Дзякуючы сваёй удалай гульні ў «Кальмары» шведскі футбаліст прыцягнуў увагу клуба АЗ з Нідэрландаў. 27 жніўня 2009 года Расмус падпісаў з гэтым клубам чатырохгадовы кантракт«Rasmus Elm klar för AZ». svd.se. Дэбют паўабаронцы ў чэмпіянаце Нідэрландаў адбыўся 12 верасня 2009 года ў сустрэчы супраць «АДО Дэн Гааг». У сваім першым сезоне за АЗ Эльм правёў 23 матчы і забіў 3 галы. У наступным сезоне 2010/11 ён удзельнічаў у 28 гульнях чэмпіянату і адзначыўся 5 галамі.

ЦСКА У канцы 2011 года з’явілася інфармацыя, што ў паслугах шведскага футбаліста зацікаўлены маскоўскі ЦСКА. Аднак Расмус прыняў рашэнне застацца ў ранейшым клубеЭльм отказался переходить в ЦСКА. sports.ru. У ліпені 2012 года паведамлялася аб аднаўленні перамоў з нагоды пераходу Эльма ў склад чырвона-сініхАЗ и ЦСКА продолжают переговоры о трансфере Эльма. sports.ru. 25 ліпеня стала вядома, што клуб з Расіі дамовіўся з АЗ аб куплі паўабаронцы, сума трансферу меркавана склала больш за 6 млн еўраЦСКА договорился с АЗ о покупке Эльма. sports.ru. 30 ліпеня футбаліст падпісаў з ЦСКА трохгадовы кантрактЭльм стал армейцем. pfc-cska.com..

Вяртанне ў «Кальмар» У студзені 2015 года вярнуўся ў «Кальмар». У пачатку 2020 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў клубе.

Міжнародная кар’ера У жніўні 2007 года адбыўся дэбют Эльма ў моладзевай зборнай Швецыі, ігрок выйшаў на замену ў матчы з аднагодкамі з Уэльса. Да гэтага ён выступаў у юнацкай зборнай сваёй краіны. У 2009 годзе Расмус прыняў удзел у моладзевым чэмпіянаце Еўропы па футболе, дзе ягоная каманда ў паўфінале прайграла англічанінам у серыі пасляматчавых пенальці. У тым жа годзе трэнер галоўнай зборнай краіны Ларс Лагербек уключыў паўабаронцу ў склад нацыянальнай зборнай на таварыскія гульні. Ён дэбютаваў за зборную ў студзені 2009 года, а 11 лютага забіў свой першы гол у сустрэчы супраць зборнай АўстрыіRasmus Elm frälste Sverige. aftonbladet.se.

Дасягненні «Кальмар»: Чэмпіён Швецыі: 2008 Уладальнік Кубка Швецыі: 2007 Уладальнік Суперкубка Швецыі: 2009

ЦСКА: Чэмпіён Расіі (2): 2013, 2014 Уладальнік Кубка Расіі: 2013 Уладальнік Суперкубка Расіі (2): 2013, 2014

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на афіцыйным сайце «Кальмара»

Катэгорыя:Футбалісты Швецыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Швецыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Кальмар Катэгорыя:Ігракі ФК АЗ Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Масква Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Швецыі