Дзіактаэдрычны смекціт (скар. дзіасмекціт) - гэта прыродны сілікат алюмінія і магнію, c кропкі гледжання геалогіі ўяўляе сабой гліністы мінерал мантмарыланіт. Выпускаецца пад запатэнтованымі гандлевымі назвамі Смекта і Смекдрал. Выкарыстоўваецца ў якасці энтэрасарбента пры лячэнні шэрагу страўнікава-кішэчных захворванняў, у тым ліку вострую і хранічную інфекцыйную і неінфекцыйную дыярэю. Таксама можа выкарыстоўвацца пры лячэнні хранічнай дыярэі, выкліканай радыяцыяй, хіміятэрапіяй і лекамі ад ВІЧ/СНІД. Дзіактаэдрычны смекціт прымаюць унутр у выглядзе ўзважы ў цеплай вадзе.
Гл. таксама
Энтэрасарбенты Мантмарыланіт Палыгорскіт
Спасылкі
Santantonio M. Diosmectite (DIOSMECTAL) in preventive anti-diarrheic therapy in patients subjected to pelvic radiation//Minerva Gastroenterol Dietol. - 2000. - 46 (4). - p. 225–230. PMID:16501441
Катэгорыя:Лекавыя сродкі паводле алфавіта Катэгорыя:Энтэрасарбенты Катэгорыя:Адсарбенты Катэгорыя:Гліна