Вера Рубін (, народжаная Купер (англ.: Cooper); , , Пенсільванія — , Прынстан, Нью-Джэрсі) — амерыканскі астраном-назіральнік, вядомая піянерскімі даследаваннямі хуткасці кручэння галактык. У прыватнасці, вывучаючы крывыя кручэння галактык, яна выявіла разыходжанні паміж прадказаным кругавым рухам галактык і назіраным рухам. Гэты факт, які атрымаў вядомасць як «праблема кручэння галактыкі», стаў адным з асноўных сведчанняў на карысць існавання цёмнай матэрыі. Доктар, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1981), Амерыканскага філасофскага таварыства (1995) і Папскай АН. Удастоена Нацыянальнага навуковага медаля ЗША (1993).

Катэгорыя:Астраномы ЗША