Баі́я () — старажытная археалагічная культура ў Паўднёвай Амерыцы. Існавала на захадзе Эквадора ў перыяд паміж 500 да н.э. г. да н. э. і 650 г. г.Bahía (500 a.c.—650 d.c.)
Адкрыццё Культура Баія была адкрыта і ўпершыню вылучана эквадорскім гісторыкам Франсіска Уэрта Рэндонам у 1940 г. Сваю назву атрымала ад паселішча ў правінцыі Манабі, каля якога былі зроблены першыя знаходкі.
Асаблівасці Культура Баія развівалася пераважна на нізінах, раўнінах і перадгор'ях цэнтральнай і паўднёвай Манабі. Асноўнымі заняткамі носьбітаў былі земляробства і рыбалоўства. Галоўная сельскагаспадарчая культура — кукуруза. Яны будавалі невялікія драўляныя лодкі, годныя для здабычы ў акіяне і перавозкі грузаў. Паселішчы культуры Баія складаліся з драўляных чатырохкутных хацін з востраканцовымі дахамі, часам на па́лях. Некаторыя паселішчы маглі ўмяшчаць болей за 500 жыхароў.
Грамадства было сацыяльна распластаваным. На чале абшчын стаялі правадыры, якія выконвалі палітычныя і рэлігійныя функцыі. У паселішчах знойдзены пляцоўкі, што маглі быць месцамі для збору абшчыннікаў або для будаўніцтва храмаў. Пахаванні рабілі пад дамамі. У магільні клалі керамічныя статуэткі. На антрапаморфных выявах часцяком паказаны вузкія вочы і вялікі нос, іх суправаджалі выявы змеяў. Таксама знойдзены керамічныя выявы ў формах калысак, жывёл, музычных інструментаў. Распаўсюджаны шматлікія ўпрыгожванні, у тым ліку з металаў. Вопратка выраблялася з тканін. Быў распаўсюджаны звычай дэфармацыі чэрапаў.
Спасылкі Cultura Bahía — Historia del Ecuador Cultura Bahía Resumen Actualizado 2022 Cultura bahía: características, artesanía y navegación FIGURAS DE LA CULTURA BAHÍA (ECUADOR)
Катэгорыя:Андскія культуры Катэгорыя:Медны век Катэгорыя:Археалогія ў Эквадоры