Машэ Сафдзі (; нар. , , Палесціна, цяпер Ізраіль) — ізраільскі, канадскі і амерыканскі архітэктар.

Біяграфія Машэ Сафдзі нарадзіўся ў 1938 годзе ў горадзе Хайфа, старэйшы сын у сям’і выхадцаў з Сірыі. Бацька, Лявон, ураджэнец Алепа, гандляр тэкстылем. Маці, Рахель, з сям’і выхадцаў з Алепа, якая пасялілася ў Англіі, працавала сакратаром. Бацькі пазнаёміліся і пачалі сямейнае жыццё ў Палесціне. Ва ўзросце 15 гадоў Машэ Сафдзі пераехаў разам з бацькамі ў Манрэаль (Канада). Скончыў Універсітэт Мак-Гіла па спецыяльнасці «Архітэктура» ў 1961 годзе і практыкаваўся пад кіраўніцтвам Луіса Кана ў Філадэльфіі.

Калі яму было 24 гады, яго дыпломная праца была абрана для ажыццяўлення на Сусветнай выставе 1967 года (Expo 67), якая праходзіла ў Манрэалі. Гэты праект пад назвай Хабітат 67 (), уяўляе сабой жылы комплекс, збудаваны з аб’ёмных элементаў, якія ўстаноўлены на месца падобна блокам канструктара Lego. У 1967 годзе Машэ вярнуўся ў Ізраіль, дзе ўдзельнічаў у аднаўленні старога Іерусаліма. У 1978 годзе пераехаў у ЗША ў сувязі з выкладаннем у Гарвардскім універсітэце.

Пражывае ў Кембрыджы (Масачусетс, ЗША), з’яўляецца грамадзянінам Канады, Ізраіля і Злучаных Штатаў. Яго кампанія Moshe Safdie and Associates, Inc. мае філіялы ў Таронта і Іерусаліме.

Катэгорыя:Архітэктары Ізраіля Катэгорыя:Архітэктары ЗША Катэгорыя:Архітэктары Канады Катэгорыя:Архітэктары небаскробаў