Фрэнк Оўэн Геры (, сапраўднае імя Эфраім Оўэн Гольдберг, ; , Таронта — ) — адзін з найбуйнейшых архітэктараў сучаснасці, які стаяў ля вытокаў архітэктурнага дэканструктывізму. Лаўрэат Прытцкераўскай прэміі 1989 года.

Біяграфія Фрэнк Геры нарадзіўся ў сям’і імігрантаў з Польшчы. Яго дзед гандляваў будаўнічымі матэрыяламі, а бацька валодаў крамай гандлёвых і гульнявых аўтаматаў. Малады Эфраім (Фрэнк) быў збіты на глебе антысемітызму, і гэтая псіхалагічная траўма паслужыла падставай змяніць прозвішча і разам з сям’ёй пераехаць у Амерыку. З 17 гадоў Геры жыў у Лос-Анджэлесе. Вучыўся спачатку ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі (бакалаўр, 1954), а затым у Гарвардскім універсітэце (магістр, 1957). Працаваў у праектных фірмах В. Груна, Перэйры і Лакмана ў ЗША, у архітэктара А. Рамондэ ў Францыі. У 1962 годзе вярнуўся ў ЗША і адкрыў у Лос-Анджэлесе сваё бюро з іншым архітэктарам, а ў 1967 годзе яно было пераўтворана ў Frank O. Gehry and Associates. У 2014 годзе кампанія была адной з вядучых архітэктурных фірм свету, у якой працавалі больш за 200 архітэктараў.

У 1950—1960-я гады Фрэнк Геры знаходзіўся пад уплывам Фрэнка Лойда Райта; архітэктар звярнуўся да тэмы постмадэрнізму ў 1978 годзе, дасціпна перабудаваўшы ўласны асабняк 1920-х гадоў пабудовы.

Катэгорыя:Архітэктары Канады Катэгорыя:Архітэктары ЗША Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары-мадэрністы Катэгорыя:Псеўданімы Катэгорыя:Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Архітэктары небаскробаў Катэгорыя:Архітэктары Дзюсельдорфа Катэгорыя:Архітэктары Прагі Катэгорыя:Архітэктары Лос-Анджэлеса