Мікалай Уладзіміравіч Кіслоў (нар. , Беласток, Польшча) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і комплекснай механізацыі тарфяной вытворчасці, аэрамеханікі полідысперсных асяроддзяў, пнеўматранспарту сыпучых матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1984).

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Тарфяныя машыны», 1954; аспірантура, 1957).

Працаваў у Інстытуце торфу АН БССР (1987—1990, дырэктар), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1954—1987 і з 1990, факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі, кафедра «Горныя машыны», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка прынцыпаў работы сістэм накіраванага перамяшчэння дысперсных матэрыялаў.

Узнагароды Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР» (1980); медаль СССР «Ветеран труда» (1987); нагрудныя знакі «Изобретатель СССР» (1981), «Выдатнік адукацыі» (2005).

Бібліяграфія Разработка принципов перемещения измельченного торфа воздушным потоком в торфяном производстве : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.15.05 / Кислов Николай Васильевич. — Минск, 1982.

Літаратура Кіслоў Мікалай Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. Кислов Николай Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 53. Кислов Николай Владимирович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 49—50.

Катэгорыя:Дэканы аўтатрактарнага факультэта БНТУ