Марыус Лінвік (; нар. , Фрогнер, Акерсхус) — нарвежскі скакун з трампліна, шматразовы пераможца этапаў Кубка свету, двухразовы чэмпіён свету сярод юніёраў (2018), алімпійскі чэмпіён (2022), чэмпіён свету па палётах на лыжах з трампліна (2022).

Спартыўная кар’ера 5 снежня 2015 года дэбютаваў на этапе Кубка свету.

На зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Лілехамеры Лінвік выйграў сярэбраны медаль у асабістых спаборніцтвах. З камандай Нарвегіяй ён фінішаваў шостым. У змешаным камандным турніры ён таксама заваяваў сярэбраную ўзнагароду.

Сезон 2019/20 Марыус пачаў з паспяховага выступу на трампліне ў Клінгентале, дзе ён упершыню падняўся на подыум індывідуальных спаборніцтваў. Праз некалькі тыдняў падчас Турніру чатырох трамплінаў, на этапе ў Гарміш-Партэнкірхене ён атрымаў першую для сябе перамогу на этапах Кубка свету. 4 студзеня перамог на трампліне ў Інсбруку.

Катэгорыя:Скакуны на лыжах з трампліна Нарвегіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па скачках з трампліна Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2002 года Катэгорыя:Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года