Ветэрн () — возера на поўдні Швецыі, пасля Венерна самае вялікае па плошчы з шведскіх азёр.

Агульная плошча возера 1912 км², з берагавой зонай — каля 4503 км²; вышыня над узроўнем мора 88 м. Самая глыбокая кропка знаходзіцца на поўдзень ад вострава Вісінгсё і мае глыбіню 128 метраў. Сярэдняя глыбіня возера 40 метраў. Даўжыня берагавой лініі каля 642 км. Берагі высокія, скалістыя, са стромкімі схіламі. Аб'ём 74 км³, узровень вады ў возеры падтрымліваецца спецыяльным абсталяваннем (раней узровень вады часта мяняўся). Сцёк у Балтыйскае мора.

Возера Ветэрн — частка ўнутранага воднага шляху Стакгольм — Гётэбарг.

Да Ветэрна прымыкае нацыянальны парк Тыведэн.

На Ветэрне размешчаны гарады Мутала, Хускварна, Карлсбарг, а таксама буйны порт Ёнчэпінг.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Швецыі