334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння — ваеннае фарміраванне УС СССР. Створана на базе 5-й брыгады СпП, але большы час з’яўлялася часткай 15-й брыгады СпП.
Атрад удзельнічаў у Афганскай вайне, дзе стаў самай мабільнай і баяздольнай адзінкай АКСВА. Быў першым падраздзяленнем, якое пакінула зону канфлікту ў рамках вываду савецкага кантынгенту ў 1988—1989 гадахАлександр Макаров. 30 лет назад в Марьиной Горке на базе 5–й отдельной бригады специального назначения был сформирован 334–й отдельный отряд специального назначения // СБ. Беларусь Сегодня : газета. — 28 июля 2015.
Стварэнне Да пачатку 1984 года кіраўніцтва УС СССР прымае рашэнне аб стварэнні , мэтай якой стала знішчэнне караванаў, што забяспечвалі афганскіх маджахедаў зброяй і боепрыпасамі з Пакістана і Ірана. Для правядзення аперацыі ў зону баявых дзеянняў уводзяцца 2 асобныя брыгады спецыяльнага прызначэння (15-я і ). Задачай іх з’яўлялася блакаванне караванных шляхоў на вялікім участку ў памежжы ля афгана-пакістанскай мяжы і часткова ў паўднёвай частцы афгана-іранскай мяжы. Для гэтага брыгады былі раззасяроджаны асобнымі атрадамі (батальёнамі) па прыгранічных правінцыяхСпецназ ГРУ:1979-1989 (афганский этап) .
Адным з такіх стаў 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння ГРУ, сфармаваны на падставе дырэктывы Генеральнага Штаба УС СССР ад 7 снежня 1984 года. Фарміраванне падраздзялення ажыццяўлялася з 12 снежня 1984 года па 13 студзеня 1985 года на базе 5-й асобнай брыгады спецназа ў горадзе Мар’іна Горка. У склад падраздзялення ўвайшлі вайскоўцы з Беларускай, Ленінградскай, Далёкаўсходняй, і ваенных акругаў. Пасля завяршэння камплектацыі атрад быў перададзены ў склад Туркестанскай ВА (горад Чырчык, Ташкенцкая вобласць, Узбекская ССР)История отряда .
Афганістан У перыяд з 17 па 29 сакавіка 1985 года атрад перадыслакаваны ў (правінцыя Кунар, Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан). Для захавання сакрэтнасці ён маскіраваўся пад 5-ы асобны мотастралковы батальёнВікенцій Ключнік.Тут пачынаўся спецназ // Звязда : газета. — 5 снежня 2013..
Лагер фарміравання знаходзіўся ў цясніне, па якой працякала рака. Базу, размешчаную на астраўку, маджахеды неаднаразова абстрэльвалі з бліжэйшых горАсадабад. 334 ооСпН.
Аб дзейнасці байцоў 334-га ўдзельнік канфлікту адзначыў наступнае:
За час сваёй місіі ў рэгіёне падраздзяленне знішчыла амаль усе аб’екты праціўніка. Вайскоўцамі здзейснена больш за 250 баявых выхадаў. Пры гэтым знішчаны 2851 мяцежнік і вялікая колькасць узбраенняў. Каля 20 лідараў паўстанцаў трапілі ў палон. Уласныя страты склалі 104Книга Памяти —105Лара Навменова. Это спецназ, детка: корреспондент «ГП» побывала в войсковой части, воевавшей в Афганистане // Гомельская праўда : газета. — 23 мая 2015. чалавекі забітымі, цяжка параненымі — 124, лёгка параненымі — 196Историческая справка по 334 отдельному отряду специального назначения (ООСпН. Самым крывавым стаў , калі загінулі 29 спецназаўцаў.
15 мая 1988 года атрад пакінуў Афганістан і вярнуўся ў Мар’іну Горку.
Камандзіры Падчас удзелу ў замежнай кампаніі атрад узначальвалі: Віктар Цярэнцьеў (сакавік—май 1985); Міхаіл Міхайла (май–ліпень 1985); Рыгор Быкаў (ліпень 1985 — май 1987); Аляксандр Клачкоў (чэрвень—лістапад 1987); Уладзіслаў Гілуч (лістапад 1987 — май 1988).
Постсавецкі перыяд 6 красавіка 2011 года выдавецтва «Камсамольская праўда» выпусціла артыкул аб удзеле ў баявых дзеяннях у Лівіі на баку прыхільнікаў Муамара Кадафі беларускіх ваенных саветнікаў. У прыватнасці, рэдакцыя пісалаНа стороне Каддафи воюют белорусские партизаны // Комсомольская правда : газета. — 6 апреля 2011.: Праз некалькі месяцаў паўстанцы ўзялі ў палон Вячаслава Качура, былога начальніка штаба 334-га атрадаБелорус больше шести лет находится в ливийском плену .
Катэгорыя:З’явіліся ў 1984 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1988 годзе Катэгорыя:Афганская вайна (1979—1989)