Алік Паўлавіч Русецкі (, в. Пліса, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі спецыяліст у галіне меліярацыі, рэкультывацыі і аховы зямель. Доктар тэхнічных навук (2007), дацэнт (1977).

Біяграфія Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (кваліфікацыя «Інжынер-гідратэхнік», 1961).

Працаваў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (1961—1971), Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце (1971), Валагодскім політэхнічным інстытуце (1975—1977, дацэнт, дэкан інжынерна-будаўнічага факультэта), Інстытуце меліярацыі (1971—1975 — загадчык лабараторыі гідратэхнічных меліярацый, 1977—2001 — загадчык лабараторыі польдэрнага асушэння Палескага комплекснага аддзела, 2003—2012 — вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі эксплуатацыі меліярацыйных сістэм), Палескім дзяржаўным універсітэце (з 2012, загадчык кафедры ландшафтнага праектавання).

Навуковыя інтарэсы: гідратэхнічная меліярацыя; асушэнне пойменных зямель; стварэнне і эксплуатацыя польдэрных меліярацыйных сістэм.

Бібліяграфія Конструкции, методы расчета и способы эксплуатации польдерных систем Белорусского Полесья : диссертация … доктора технических наук : 06.01.02 : защищена 20.04.2007 : утверждена 31.10.2007 / Русецкий Алик Павлович. — Минск, 2006. Исследования дальности полета дождевальных импульсных струй : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 06.531 / А. П. Русецкий. — Горки, 1969.

Літаратура Русецкий Алик Павлович (к 80-летию со дня рождения) / Н. К. Вахонин, А. С. Мееровский // Мелиорация. — 2018. — № 4. — С. 84.

Катэгорыя:Дэканы ВаДТУ Катэгорыя:Выкладчыкі Валагодскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Меліяратары СССР Катэгорыя:Меліяратары Беларусі