Абрам Аронавіч Сто́ляр (, п. г. т. Тарутынэ, Адэская вобласць, Украіна — , Масква) — беларускі матэматык і педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання матэматыцы. Доктар педагагічных навук (1972), прафесар (1972).

Біяграфія Нарадзіўся ў калоніі Тарутынэ на поўдні Бесарабіі. Скончыў мужчынскі ліцэй у Чатаця-Албэ (сучасны Белгарад-Днястроўск), вучыўся ў Вышэйшай політэхнічнай школе ў БухарэсцеАбрам Аронович Столяр // Бібліяграфічная энцыклапедыя «Образование, наука, культура». З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуіраваны ў Сярэднюю Азію, дзе працаваў настаўнікам матэматыкі ў сярэдняй школе. Завочна скончыў Бухарскі педагагічны інстытут у 1947 годзе. З 1948 года выкладаў логіку ў Саратаўскім ваенна-марскім падрыхтоўчым вучылішчы.

З 1951 года выкладаў матэматыку ў сярэдняй школе ў Магілёве. У 1951—1992 гадах працаваў у Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (асістэнт, у 1953—1989 — загадчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі, у 1973—1986 — прарэктар па навуковай рабоце). У 1992 годзе А. А. Столяр пераехаў у Маскву і працаваў у Маскоўскім педагагічным інстытуце.

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: праблемы і методыка выкладання матэматыкі; матэматычная логіка; пачатковая матэматычная адукацыя; педагогіка сярэдняй і вышэйшай школы; развіваючае навучанне. Распрацаваў тэорыю дзейнага падыходу навучання матэматыцы, прапанаваў канцэпцыю развіццёвага навучання і разам з іншымі навучальна-метадычны комплекс па матэматыцы для пачатковай і 4—5 класаў сярэдняй школы. Аўтар навучальных дапаможнікаў для школ і вышэйшых навучальных устаноў.

У 1979 годзе ўзначаліў арганізаваную ім пры Магілёўскім педагагічным інстытуце навукова-даследчую лабараторыю навучання і разумовага развіцця дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, дзе былі распрацаваны першы падручнік па матэматыцы для падрыхтоўчых класаў дзіцячага сада («Матэматыка 0»). Таксама распрацаваў развіваючыя гульні для дзяцей дашкольнага і ранняга школьнага ўзросту.

Узнагароды Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1977).

Бібліяграфія Сярод апублікаванага: Элементарное введение в математическую логику / А. А. Столяр. — М., 1965; Методы обучения математике: учебное пособие для ин-тов / А. А. Столяр. — Мн.: Высшая школа, 1966. — 190 с. — 15 000 экз.; Логические проблемы преподавания математики : автореферат дисссертации … доктора педагогических наук : 13.731 / Столяр А. А. — Москва, 1969; Логическое введение в математику / А. А. Столяр. — Минск, 1971; Векторное построение геометрии / Н. М. Рогановский, А. А. Столяр. — Минск, 1974; Основы современной школьной математики / А. А. Столяр, Н. М. Рогановский. — Минск, 1975; Сколько сторон у поверхности / Е. В. Коробенок, А. А. Столяр. — Минск, 1985; Педагогика математики: учебное пособие для физ.-мат. фак. пед. институтов / А. А. Столяр. — 3-е изд., перераб. и доп. — Минск: Вышэйшая школа, 1986. — 413, с.: ил.; 21 см. — Библиогр.: с. 409. — 9000 экз. Зачем и как мы доказываем в математике / А. А. Столяр. — Минск, 1987; Формирование элементарных математических представлений у дошкольников / под ред. А. А. Столяра. — М., 1988; Методика начального обучения математике [Текст] : учебное пособие для вузов / ред.: А. А. Столяр, В. Л. Дрозд. — Минск : Высшая школа, 1988. — 254 с. : ил. — 27 000 экз. — ISBN 5-339-00008-7; Математика в 1 классе / А. А. Столяр. — Минск, 1992.

Літаратура

Столяр Абрам Аронович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 125—126. О педагогической концепции А. А. Столяра (к 100-летию со дня рождения) / Л. В. Лещенко, Т. В. Гостевич // Актуальные проблемы обучения математике и информатике в школе и вузе : материалы IV Международной научной конференции : в 2 т. — Москва, 2018. — Т. 2. — С. 208—212.

Спасылкі Николаева В. В. А. А. Столяр — учёный, педагог, человек // Газета МДУ імя А. Куляшова «Універсітэцкі веснік», № 1—2 (256—257), студзень 2019. — С. 1, 4. Радьков А. А. А. Столяр — учёный, педагог, человек. (К 100-летию со дня рождения) // Настаўніцкая газета Абрам Аронович Столяр // Бібліяграфічная энцыклапедыя «Образование, наука, культура» на сайце Навуковай педагагічнай бібліятэкі імя К. Д. Ушынскага

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Адэскай вобласці Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў