До́ўжа — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці.

Размешчана за 7 км у напрамку на поўдзень ад горада Паставы, каля вёсак Доўжа, Параскі і Шабаны, Дзеравянкі. Належыць да групы Пастаўскіх азёр на поўначы Свянцянскага ўзвышша. Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка.

Плошча возера складае 1,04 км². Даўжыня 4,89 км, найбольшая шырыня 0,42 кмМорфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Возера адносіцца да ліку неглыбокіх вадаёмаў. Найбольшая глыбіня возера складае — 13,7 м, сярэдняя — 5,16 (5,2) м. Даўжыня берагавой лініі — 12,24 км. Аб’ём вады ў возеры дасягае 5,73 (5,37) млн м³, плошча вадазбору — 10,3 км². Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 16 % плошчы возера.Катлавіна возера моцна выцягнутая з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на 4,89 км пры сярэдняй шырыні ў 0,21 км (найбольшая складае 0,42 км). Схілы катлавіны маюць вышыню 2—6 метраў, на паўднёвым усходзе — да 20 метраў, разараныя. Берагі возера нізкія, выкладзеныя пясчаным матэрыялам, пакрытыя хмызняком, месцамі абразійныя.

Мелкаводдзе пясчанае, мае шырыню 5—10 метраў. У невялікіх залівах шырыня мелкаводдзя складае 20—30 метраў. Глыбакаводная зона возера высланая гліністым глеем. Абалона амаль не выражаная і толькі ў асобных месцах дасягае шырыні ў 1—1,5 метры.

Возера эўтрофнае. Зарастае 13 % плошчы паверхні возера. Уздоўж берагоў размяшчаецца паласа расліннасці шырынёй 3—20 метраў. Расліннасць пашыраная да глыбіні 2,3 метры. На паўночным захадзе Доўжа злучана пратокай з возерам Глодава.

Возера адносіцца да ляшчова-шчупакавага тыпу. У возеры распаўсюджаныя шчупак, лешч, плотка, акунь, джгір. У залівах зрэдку сустракаюцца карась і лінь.

Літаратура

Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Мядзелкі