Георгій Антонавіч Аб’едкаў (1930—2018) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1990), прафесар (1999)Аб’едкаў, Георгій Антонавіч (доктар ветэрынарных навук ; 1930—2018).

Біяграфія

З 1957 — у Беларускім навукова-даследчым інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага, галоўны навуковы супрацоўнік, у 1968—1984 — намеснік дырэктара.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па пытаннях патагенезу і імунітэту, прафілактыцы і ліквідацыі бруцэлёзу, туберкулёзу, а таксама неінфекцыйных хвароб жывёл.

Літаратура

Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007. Памяти доктора ветеринарных наук, профессора Объедкова Георгия Антоновича (1930—2018 гг.) // Экология и животный мир. — 2018. — № 2. — С. 75—76.

Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Ветэрынары СССР