Міхал Абламовіч (; 1775 — 23 кастрычніка 1839) — дзяржаўны службовец і землеўласнік.

Біяграфія Паходзіў са шляхецага роду Абламовічаў герба «Абданк». Нарадзіўся ў сям’і Кароля Абламовіча і Ганны з Эйсмонтаў. Меў пяцёра братоў, у тым ліку Ігнація, фізіка, прафесара Кіеўскага ўніверсітэта, Вікенція і Іосіфа (нар. 1803), дактароў медыцыны Віленскага ўніверсітэта.

Адвакат (1802), потым навагрудскі межавы суддзя. Судзіўся з Міхаілам Пашкевічам (1809). Арандаваў зямлю ў в. Кукевічы Дамініка Абламовіча (1811), пазней уладальнік маёнтка Жухавічы Навагрудскага павета.

Памёр 23 кастрычніка 1839 года. Пахаваны каля касцёла Святога Юрыя ў Паланечцы.

Сям’я У шлюбе з Вікторый Абламовіч меў дзяцейS. Uruski, Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, t. 1, Warszawa 1904, s. 2.: Лаўрэнцыя Тэрэза; Юліян Арыян (нар. 1809). Выхаванец Віленскага ўніверсітэта (1832), калежскі сакратар (1841). Выбіраўся дэпутатам ад дваранства (1834 1843), служыў засядацелем у Навагрудскім павятовым судзе. У шлюбе з Антанінай Антонаўнай з Анцутаў (у другім шлюбе Ваніна) з якой меў двух сыноў і адну дачку; Уладзіслаў (нар. 1812). Выхаванец Віленскага ўніверсітэта (1832), губернскі сакратар (1835). Служыў у канцылярыі Навагрудскага павятовага маршалка (1835—1842). У шлюбе з Ганнай з Анцутаў, з якой меў сыноў; Казімір Мечыслаў; Дамінік (нар. 1815). Студэнт Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, магчыма, удзельнік паўстання 1831 года. Сышоў за мяжу ў 1833 годзе.

Сыны валодалі ў 19 ст. спадчыннымі маёнткамі Жухавічы і Уцеха Навагрудскага павета.

Літаратура

Міхал Катэгорыя:Суддзі Расійскай імперыі